Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянская супольнасьць сфармавала «групу рэакцыі»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Аргкамітэт Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства сфармаваў «групу рэакцыі» для дыялёгу з рознымі суб’ектамі палітычнага працэсу.

У склад групы былі вылучаны:

  • кіраўнік Праваабарончага цэнтрe «Вясна» Алесь Бяляцкі,
  • сустаршыня кіруючага камітэтe Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства Ўлад Вялічка,
  • сябра Рады Міжнароднага кансорцыуму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч,
  • старшыня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Сяргей Мацкевіч.

«Група рэакцыі» разглядае магчымасьць пачаць перамовы з уладай, каб дасягнуць нацыянальнай згоды. «Але ніяк не раней за вызваленьне ўсіх палітвязьняў у краіне», — адзначаецца ў паведамленьні «ЭўраБеларусі».

«Прычым такога роду перамовы „група рэакцыі“ можа весьці толькі як зьбярэцца ў поўным складзе, а менавіта калі ўдзел у працы групы зможа прыняць арыштаваны 4 жніўня 2011 г. Алесь Бяляцкі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Улад Вялічка
Улад Вялічка кажа, што заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымыя перамовы з апазыцыяй на мэты і задачы групы не паўплываюць:

«Ідэя дыялёгу была агучана прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці нашмат раней, чым пра яе заявіў Лукашэнка. Пасьля агучваньня ўладай ідэі „круглага стала“ і камэнтароў наўздагон пра адсутнасьць намераў размаўляць з „апазыцыяй“, у краіне нічога не мяняецца. Палітычныя зьняволеныя застаюцца ў месцах пазбаўленьня волі, канструктыўных крокаў з боку ўлады насустрач грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазіцыі не адбываецца. А таму рэальны дыялёг, а не ягоная імітацыя, па-ранейшаму застаецца працэсам патрэбным, запатрабаваным часам і беларускім грамадствам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG