Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей зноў зьбірае раду


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей сёньня сустракаўся з ініцыятыўнай групай Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі. Пра гэта «Свабодзе» распавёў удзельнік сустрэчы Алег Трусаў:

«Справа ў тым, што плянуецца рэформа нашай рады. Мы стварылі ўнутры рады ініцыятыўную групу і прапанавалі зрабіць новы рэглямэнт працы. А таксама абнавіць склад рады.

У канцы верасьня адбудзецца чарговы сход ужо абноўленай рады — зь яе новымі сябрамі. Таксама некалькі чалавек зь цяперашняга складу адыдуць. Спадзяюся, што тады рада будзе працаваць больш канструктыўна».

Я папрасіў спадара Трусава назваць прозьвішчы новых кандыдатаў у раду, а таксама тых, хто яе пакіне.

У адказ пачуў наступнае:

«Пакуль пра гэта казаць ня варта. Як мінімум 4–5, а можа, нават і 6 чалавек увойдуць новых. І столькі ж прыкладна адыдзе. Канкрэтна ўсё гэта стане вядома днямі. Таму я не магу пакуль назваць і прозьвішчы».

Грамадзка-кансультатыўная рада не зьбіралася зь верасьня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG