Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр патаньнеў на 100 рублёў. Эўра падаражэла на 50


Рынкавы курс даляра па выніках другога дня таргоў на дадатковай біржавай сэсіі ўпаў на 100 рублёў, а эўра падаражэла на 50.

На дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы 15 верасьня курс даляра ЗША ўсталяваны на ўзроўні 8500. Учора па выніках першых таргоў ён складаў 8600 рублёў. Курс эўра па выніках сёньняшніх таргоў склаў 12 150 беларускіх рублёў супраць 12 100 учора.

Нацбанк Беларусі 15 верасьня інтэрвэнцый на дадатковай сэсіі валютнай біржы не праводзіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG