Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Шурхай атрымаў 10 сутак за пікет у Горках


Каардынатар БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай атрымаў з суду Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці пастанову, паводле якой актывіст павінен адседзець 10 сутак арышту.

Адбываць прысуд Зьміцер Шурхай павінен будзе па месцы прапіскі ў Іванаўскім раёне. Судзьдзя Горацкага суду Ірына Чаплыгіна даручыла выкананьне прысуду Іванаўскаму РАУС. Сам Зьміцер Шурхай на судзе не прысутнічаў, хадайнічаў, каб паседжаньне перанесьлі ў Берасьце.

"Рашэньне было чаканае, але, канечне, была нейкая вера ў цуд, што ўсё ж такі праўда пераможа. На жаль, што ёсьць, тое ёсьць. Але ўсё роўна аб сваім учынку не шкадую, бо гэткім чынам дапамагаў свайму сябру Зьмітру Дашкевічу, жыцьцю якога пагражала небясьпека. Мяркую абскарджваць гэты прысуд на працягу 5 дзён, тым больш што пакуль на свабодзе… Я ня бачу тут парушэньня, бо лічу, што калі жыцьцю чалавека пагражае небясьпека, то мы маем права на тэрміновы пратэст (без папярэдняй заяўкі), які і меў месца каля калёніі ў Горках", — заявіў Шурхай у інтэрвію "Свабодзе".

2 жніўня Зьміцер Шурхай разам зь яшчэ чатырма дзясяткамі актывістаў прыехаў у Горкі да турмы патрабаваць, каб да зьняволенага ў ёй Зьмітра Дашкевіча кіраўніцтва дапусьціла адваката. Пасьля адмовы актывісты арганізавалі пікет з плякатам "Спыніце перасьлед" пад вокнамі адміністрацыйнага будынка вязьніцы. Пікет разагналі міліцыянты й супрацоўнікі турмы. 15 удзельнікаў акцыі пазьней аштрафавалі альбо пасадзілі на суткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG