Горацкі раённы суд пацьвердзіў адвакатцы зьняволенага ў папраўчай калёніі № 9 старшыні "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, што разгляду справы супраць актывіста 13 верасьня ня будзе. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка.
"Адвакатка цяпер пайшла да кіраўніцтва калёніі. Дакладна не вядома, ці адбудзецца сёньня яе сустрэча са Зьмітром. Я яе чакаю ля адміністрацыйнага будынка вязьніцы. Дэталі візыту адвакаткі да кіраўніцтва турмы будуць вядомыя, як яна выйдзе", — паведаміла Наста Палажанка, якая таксама знаходзіцца ў Горках.
Пра разгляд крымінальнай справы супраць Зьмітра Дашкевіча, якога
вінавацяць у злосным парушэньні рэжыму, паведаміла, як сьцьвярджае Наста Палажанка, адміністрацыя калёніі. Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яго могуць перавесьці ў турму з больш строгім рэжымам.
Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Паводле судовага выраку, 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.
Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
"Міжнародная амністыя" прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яго могуць перавесьці ў турму з больш строгім рэжымам.