Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці электрыка, які загінуў ад выбуху на «Пінскдрэве», выйграла суд у прадпрыемства


Людміла Рапута
Людміла Рапута
30 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду ў выніку сьмерці сына дамаглася праз суд Людміла Рапута, маці працаўніка Яўгена Рапуты, які загінуў ад выбуху на «Пінскдрэве» 25 кастрычніка 2010 году.

Яўген Рапута працаваў электрыкам, у яго засталіся маленькі сын і жонка. Маці нябожчыка, у якой раней памёр муж, казала, што сын быў ёй адзінай апорай і дапамогай.

Усяго ад выбуху на «Пінскдрэве» загінула 14 працаўнікоў, 8 атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Камісія, якая расьсьледавала інцыдэнт, прыйшла да высновы, што на прадпрыемстве недастаткова зважалі на выкананьне правілаў тэхнікі бясьпекі. Неўзабаве пасьля выбуху сышоў у адстаўку былы дырэктар аб’яднаньня Ларан Арыніч. У лютым са спасылкай на Генпракуратуру паведамлялася пра завядзеньне крымінальнай справы супраць Ларана Арыніча і намер выставіць яму абвінавачаньне. Зьвестак пра тое, чым скончылася крымінальная справа, не было.


Яўген Рапута
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG