Аляксандар Шынкарук
“Добра ставіўся да людзей і перажываў за працу”
Аляксандар скончыў школу з срэбраным мэдалём, добра адвучыўся ў Беларускім тэхналягічным унівэрсытэце і заслужыў разьмеркаваньне ў родны Пінск, на адно са старэйшых прадпрыемстваў краіны, «Пінскдрэў». За крыху больш чым 10 гадоў працы прайшоў шлях ад майстра да намесьніка дырэктара па вытворчасьці.
Генадзь Козюр
“Мы чакалі, што выкажацца прэзыдэнт”
Жонка і дачка Генадзя Козюра, Алена і Алёна, распавядаюць пра яго ціхімі галасамі, якія то дрыжаць і сьціхаюць, то пачынаюць зьвінець — у залежнасьці ад успамінаў. Я гляджу на шырокі і ўсьмешлівы твар былога гаспадара кватэры на фотакартцы з чорнай стужкай і разумею, што гаворка ідзе пра чалавека, які вельмі любіў жыць. І гэта пры тым, што само жыцьцё яго ніколі ня песьціла.
Аляксандар Калодзіч
“Там абсталяваньне было зношана на 100%, але людзей прымушалі працаваць”
Паўтара года таму Аляксандар Калодзіч прыйшоў з вайсковай службы, якую праходзіў ва ўнутраных войсках МУС, а канкрэтней — у крыміналістычным цэнтры ў Менску. Хлопцу прапаноўвалі заставацца служыць па кантракце, але Аляксандар адмовіўся, вярнуўся ў Пінск. А працаваць на «Пінскдрэў» пайшоў таму, што тут рабіў ягоны старэйшы брат Алег. Яны працуюць у адным цэху, толькі 25-га кастрычніка Алег на працу ня выйшаў, таму і ўратаваўся.
Аляксандар Міхаевіч
"Ён заўжды быў з усьмешкай, вясёлы..."
Аляксандар Міхаевіч быў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў. Гэта найбольш складанае месца працы на вытворчасьці. Працаваў шмат і старанна, быў бацькам двух малых дзяцей. За тры дні да трагедыі перавёўся зь іншага цэху. Двое дзяцей сямі- і трохгадовага ўзросту засталіся бяз бацькі. Аляксандрава жонка Аксана кажа, што разьлічваць цяпер няма на каго.
Кацярына Саковіч
«Я ж казала, нельга было запускаць…»
Сябры брыгады Кацярыны Саковіч паміж сабой называлі яе «нашай Кацяй». Маўляў, апекаваліся дзяўчынай, у крыўду яе нікому не давалі. І быццам яна адказвала сваім падначаленым мужчынам такім жа клопатам. Вядома дакладна пра апошнія словы Кацярыны Саковіч, зь якімі яна выскачыла апаленая з палаючага цэху. «Я ж казала, нельга было запускаць! » — вось такімі былі яе словы.
Аляксандар Мароз
«Брат мой цярпеў, а я ўцёк»
Аляксандар Мароз працаваў на «Пінскдрэве» апэратарам аўтаматычных ліній. Уладкаваўся на прадпрыемства, калі адтуль літаральна зьбег ягоны брат Анатоль. Старэйшага брата стамілі шкодныя ўмовы працы ды абраза начальства, якой ён лічыў адмову даць яму ложак у інтэрнаце «Пінскдрэву». Аляксандру начальства ў гэтым саступіла. Ён неўзабаве ажаніўся. У сям’і на момант трагедыі гадаваўся дзевяцімесячны сын.
Алеко Квашалі
«Тата казаў, што здарэньні былі і раней»
«Дабегла, бачу — стаяць яны там, каля прахадной. Я бегаю, шукаю і быццам ня бачу. А ён стаяў ад мяне літаральна два мэтры і мяне паклікаў: „Люда!“ А я яго не пазнала, ён быў увесь абгарэлы. Твар быў цёмны, валасы абгарэлі. Мы зь ім пастаялі хвіліну і разам на хуткай дамапозе паехалі ў рэанімацыю. У інтэрнэце ёсьць відэа з прахадной, дык абгарэлы мужчына, які там стаіць, гэта мой муж».
Віктар Жукоўскі
«Несправядліва, што яго ня стала»
Віктар Жукоўскі амаль 31 год адпрацаваў на «Пінскдрэве». Яго жонка Вольга таксама аддала тры дзясяткі гадоў працы на гэтым прадпрыемстве. Віктар з жонкай выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнучкі. Зьбіраліся з гораду перабрацца ў вёску. Аварыя на ЗАТ «Пінскдрэў» абарвала жыцьцё Віктара Жукоўскага.
Ігар Муга
«А праўду нам ніхто ня скажа»
У першыя хвіліны выбуху ў цэху адразу загінулі два чалавекі. Адзін зь іх — Ігар Муга, які працаваў тут слесарам-рамонтнікам. Маці Ігара Мугі — пасьля інсульту, страціла мову, без староньняй дапамогі ня рухаецца. Бацька — 76-гадовы пэнсіянэр. У прыватным доме на пінскай вуліцы Паркавай — гора і сьлёзы.
Міхаіл Старадуб
«Доктар мне потым сказаў, што ён загінуў імгненна»
На трэці дзень пасьля выбуху на гарадзкіх могілках «Пасянічы» ў Пінску быў пахаваны Міхаіл Іванавіч Старадуб, які працаваў у цэху ДВП сьлесарам-рамонтнікам помпаў і гідраўлічных машын. Жонка Людміла Міхайлаўна кажа пра мужа: «27 гадоў мы зь ім пражылі, вось 4-га лютага будзе 27 гадоў. І за гэтыя гады я зь ім зьведала велізарнае сямейнае шчасьце. Ён быў вельмі добры муж і бацька, ва ўсіх адносінах.»
Аляксандар Хамлюк
«На „Пінскдрэве“ яны працавалі як катаржнікі»
Другога лістапада ў Пінску на гарадзкіх могілках «Пасянічы» быў пахаваны 51-гадовы Аляксандар Хамлюк. Ён працаваў апэратарам аўтаматычных ліній на ЗАТ «Пінскдрэў». Родная сястра Аляксандра Хамлюка спадарыня Алена кажа, што яе брат загінуў з прычыны недагляду кіраўнікоў і інжынэраў, якія ня дбалі пра абсталяваньне ў цэху па вытворчасьці драўнянастружкавых пліт (ДВП) ЗАТ «Пінскдрэў»: «Рабочыя прасілі: „Дайце рэсьпіратары, дайце, бо няма чым дыхаць“. А яны ў адказ: „У Пінскдрэва“ трунаў хопіць».
Сяргей Тарэлка
«У чым хацеў ісьці пад вянец, у тым пайшоў у іншы сьвет»
Адзін з наймаладзейшых загінулых падчас выбуху на ЗАТ «Пінскдрэў» — Сяргей Тарэлка. Памёр Сяргей у пінскай лякарні, на пяты дзень пасьля выбуху. Апёкамі было пакрыта ўсё цела. Пахавалі яго ў тым шлюбным гарнітуры, які выбіралі разам зь нявестай. Маці ў адчаі:"У чым ён хацеў ісьці пад вянец, у тым пайшоў у іншы сьвет. Вось як распарадзіліся, ня ведаю хто — Бог, лёс, выпадак, халатнасьць начальства… "
Яўген Рапута
«Татуля, тата, дзе ты?»
Першым загінуў пры выбуху ў цэху па вырабе драўнянастружкавых пліт ЗАТ «Пінскдрэў» Яўген Рапута. Ён быў адзіны мужчына ў вялікай сям’і. Сэрца маці прадчувала бяду: «Я ж гаварыла яму: „Давай перавядзем цябе з трох зьменаў на дзве“. Ён не пагаджаўся з гэтым. Там усе маладыя, усе яго ўзросту, яму падабалася. Ён не хацеў сыходзіць адтуль. Яшчэ раніцай таго дня быў у настроі, вясёлы. З гэтым пайшоў, і ўсё…»
Мікалай Шаўчук
«Пасьля Новага году Мікалай плянаваў пажыць «для сябе»
2 лістапада ў Пінску адбылося чарговае пахаваньне ахвяраў выбуху на ЗАТ «Пінскдрэў». Родныя, сваякі і сябры разьвіталіся са старэйшым з загінулых, 60-гадовым Мікалаем Шаўчуком. Удава нябожчыка Яўгенія Рыгораўна распавяла «Свабодзе», што муж, нягледзячы на пэнсійны ўзрост, вырашыў папрацаваць да Новага году. Пасьля гэтага яны плянавалі пажыць, як кажуць, «для сябе».
Сьпіс загінулых:
1. Муга Ігар Афінагенавіч, 1971, сьлесар-рамонтнік
2. Рапута Яўген Валер’евіч, 1984, апэратар аўтаматычных лініяў
3. Старадуб Міхаіл Іванавіч, 1958, сьлесар-рамонтнік
4. Міхаевіч Аляксандар Міхайлавіч, 1976, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў
5. Саковіч Кацярына Сяргееўна, 1986, майстар-брыгадзір стружачнага аддзяленьня
6. Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч, 1955, сьлесар-рамонтнік
7. Козюр Генадзь Фёдаравіч, 1964, апэратар аўтаматычных лініяў
8. Калодзіч Аляксандар Сяргеевіч, 1987, апэратар аўтаматычных лініяў
9. Тарэлка Сяргей Мікалаевіч, 1985, электраманцёр
10. Квашалі Алег Юр’евіч, 1962, прэсоўшчык пліт
11. Мароз Аляксандар Міхайлавіч, 1987, апэратар аўтаматычных лініяў
12. Хамлюк Аляксандар Мікалаевіч, 1959, апэратар аўтаматычных лініяў
13. Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950, апэратар фармуючых машын
14. Шынкарук Аляксандар Анатолевіч, 1974, намесьнік дырэктара па вытворчасьці
Для пацярпелых на «Пінскдрэве» адкрыты рахунак
Пінск: Калі начальства сышло…
Пінск: новыя ахвяры выбуху
Ці наведае Лукашэнка Пінск?
Пінск — гэта недзе побач з Гаіці