Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пінскдрэў»: былы дырэктар зьнік; заробак зьменшыўся


Пажар на «Пінскдрэве» летась у кастрычніку
Пажар на «Пінскдрэве» летась у кастрычніку
Месцазнаходжаньне былога дырэктара холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» Ларана Арыніча невядомае. Родныя яго адмаўляюцца ад камэнтароў. 25 кастрычніка 2010 на заводзе «Пінскдрэў-ДВП» закрытага акцыянэрнага таварыства «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» адбылася аварыя, у выніку якой ад атрыманых траўмах загінулі 14 чалавек. Агулам у аварыі пацярпелі 21 чалавек.

Пасьля высьвятленьня прычынаў аварыі, канцэрн «Беллеспаперапрам» датэрмінова спыніў паўнамоцтвы гендырэктара Ларана Арыніча. У адносінах да яго Генэральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу. Зараз у Пінску ходзяць чуткі, што былы дырэктар «Пінскдрэву» хаваецца ад перасьледу, выехаў за межы Беларусі.

У чацьвер жонка Ларана Арыніча паведаміла Радыё Свабода:

«Вы мне прабачце, але гэта яго праблемы. Я думаю, што ён сам добра ведае і разумее, што робіць. Я думаю, што кожны атрымае сваё. Прабачце, але я ня маю права даваць камэнтары. Калі будзе мой муж дома, то ён і адкажа на вашыя пытаньні. А калі ён будзе дома? Калі будзе, тады і адкажа».

Паводле былога калегі Ларана Арыніча, былы дырэктар выяжджаў на лячэньне ў Прыбалтыку.

Увогуле, гавораць, што ў Арыніча ёсьць мэблевы салён у Маскве. Называецца „Ларан Мэбля“. А каму ён належыць? Ці холдынгу, ці яго ўласнасьць — невядома.
«Увогуле ў нашай краіне пытаньне з завядзеньнем крымінальнай справы вырашаецца ня органамі, якія маюць на тое паўнамоцтвы. Па загадзе ўлады справу як завялі, гэтак жа могуць і прыпыніць. Увогуле, гавораць, што ў Арыніча ёсьць мэблевы салён у Маскве. Называецца „Ларан Мэбля“. А каму ён належыць? Ці холдынгу, ці яго ўласнасьць — невядома».

Прадстаўнікі «Пінскдрэву» адзначаюць, што заснавальнік гэтага салёну — менавіта пінскае прадпрыемства. На пытаньне пра тое, каму належыць салён, не прагучала адказу ані ад прадстаўнікоў «Пінскдрэву», ані ад мэнэджэраў маскоўскай крамы.

Падчас сходу акцыянэраў родныя Ларана Арыніча зьвярнуліся да акцыянэраў з заклікам падтрымаць ганаровага жыхара Пінску, былога дырэктара холдынгу. Але ніводзін з акцыянэраў на гэта не пагадзіўся, працягвае жонка Ларана Арыніча:

«Акцыянэры адрэагавалі вельмі проста. Яны вельмі баяцца, што іх звольняць, вось і ўсё. Ніводзін не далучыўся да звароту».

Тым часам на прадпрыемстве практычна ўсё па-ранейшаму. Прадстаўнікі Мінпрацы агучылі прычыны аварыі, пэўныя захады былі зробленыя пасьля ўнутранага расьсьледаваньня. Тым ня менш умовы працы ніяк не зьмяніліся, кажа супрацоўніца прадпрыемства Алена Сьцяпанаўна:

«Пакуль няма ніякіх зьменаў. Хіба што толькі заробак зьменшыўся. А так тое ж самае, што і было. Назіраем, як і раней, антысанітарыю, часам нават пацукі бегаюць па тэрыторыі. Проста жахліва».

Завод па вытворчасьці ДВП, на якім у кастрычніку мінулага году здарыліся выбухі, у выніку чаго загінулі 14 чалавек, а сем атрымалі траўмы, аднаўляцца на холдынгу ня будзе, кажа прадстаўнік аддзелу разьвіцьця прадпрыемства:

«Завод па вытворчасьці ДВП аднаўляцца ня будзе ў Пінску. Справа ў тым, што яго патрэбна было, па-першае, мадэрнізаваць, а па-другое, аналягічнае прадпрыемства будзе ўведзена ў хуткім часе ў Івацэвічах. Гэта недалёка, таму перабіваць сыравінную базу нерацыянальна».

Генэральная пракуратура не камэнтуе сытуацыю зь месцазнаходжаньнем Ларана Арыніча, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG