Такую сваю пазыцыю былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў выказаў у тэлефоннай гутарцы з жонкай Ірынай Халіп, якой ён патэлефанаваў з Наваполацкай калёніі, дзе адбывае пакараньне.
"Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам. Але толькі па адным пытаньні - аб перадачы ўлады. Акрамя ўмоў капітуляцыі, абмяркоўваць зь ім няма чаго. Гэта ўсё роўна здарыцца да канца года, але пакуль у Лукашэнкі ёсьць выбар, як менавіта сысьці. Калі ён не скарыстаецца гэтай магчымасьцю, выбару ў яго не будзе", - сказаў Андрэй Саньнікаў.
Пра гэтую заяву Ірына Халіп паведаміла сайту charter97.org.
Андрэй Саннікаў асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.