Лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін зазначыў, што ягоная партыя гаворыць пра неабходнасьць дыялёгу ў краіне апошнія 13 гадоў:
«З 1997 году мы кажам пра тое, што трэба знаходзіць паразуменьне. Таму што ёсьць што сказаць, ёсьць цэлы шэраг пытаньняў, якія неабходна абмеркаваць. Гэта і палітычная сфэра, і эканамічная сфэра, і сацыяльная, і сфэра правоў грамадзян, правоў чалавека. У нас ёсьць што сказаць, ёсьць свая пазыцыя. Мы можам толькі вітаць, калі гэта будуць ня словы нейкія, а калі гэта будзе рэальны дыялёг, дзе будзе магчымасьць выказацца».
Спадар Калякін выказаўся супраць любых перадумоваў у меркаваным дыялёгу апазыцыі з уладамі: «Ніякіх перадумоваў, трэба ісьці на дыялёг і там гаварыць».