Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, адказваючы на ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб круглым стале з удзелам апазыцыі, прадстаўнікоў Эўразьвязу і Расеі заявіў, што першым пунктам парадку дня такога дыялёгу павінна быць вызваленьне палітвязьняў:
“Мы заўсёды былі гатовыя сесьці за круглы стол хоць з самім д'яблам. Але ёсьць адна ўмова – ніякіх перадумоваў, бо мы ведаем, з чаго пачнем любыя перамовы – мы іх пачнем з патрабаваньня вызваліць палітычных вязьняў. А ўжо потым можна размаўляць пра палітыку, пра эканоміку, пра дэмакратыю і пра што хаця. Калі гэта не чарговая гульня, а сур'ёзныя намеры, то мы гатовыя да перамоваў”.