Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч: “Гэта зноў лукашэнкаўскае махлярства”


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
Прапанову Аляксандра Лукашэнкі пра “круглы стол” мы папрасілі пракамэнтаваць Ўладзімера Мацкевіча, філёзафа, які некалькі месяцаў таму прапаноўваў праграму перамоваў з уладамі:

“Гэта зноў лукашэнкаўскае махлярства. Ніякага абмеркаваньня, як ён прапануе, не патрэбна. Усё ўжо абмеркавана. Гаворка павінна ісьці пра перамовы, пра тое, як знайсьці кампраміс паміж прапановамі грамадзянскай супольнасьці і той бязглуздай палітыкай, якая сёньня праводзіцца дзейным рэжымам.

Вельмі шкада, што гэты крок на абмеркаваньне зроблены з таго боку, а не аб'яднанай апазыцыяй. Зараз – ход за апазыцыяй.
Гэтай прапановаю Лукашэнка паставіў апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць у вельмі няёмкую сытуацыю...

Гэтай прапановаю Лукашэнка паставіў апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць у вельмі няёмкую сытуацыю. Бо адмовіцца ад абмеркаваньня – гэта значыць прызнаць сваю недзеяздольнасьць. Пагадзіцца на абмеркаваньне можна, але гэта паліятыў, які вядзе ў нікуды, таму трэба даць прынцыповую ацэнку гэтай сытуацыі.
Ён ня хоча і баіцца перамоваў і з Захадам, і зь беларускай апазыцыяй, і з грамадзянскай супольнасьцю...

Трэба гаварыць не пра абмеркаваньне, і Лукашэнка гэта разумее. Ён ня хоча і баіцца перамоваў і з Захадам, і зь беларускай апазыцыяй, і з грамадзянскай супольнасьцю. Прапануецца чарговая паўмера.

А што да “пагадзіцца або не пагадзіцца”, то, на жаль, не пагадзіцца немагчыма, бо гэта азначае – расьпісацца ў сваёй бездапаможнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG