Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінгерыс: Рэзалюцыю ЭЗ па Беларусі -- на стол кожнаму чыноўніку


Пытаньне выдачы інфармацыі недэмакратычным дзяржавам будзе разгледжанае ў часе сустрэчы кіраўнікоў парлямэнцкіх камітэтаў краінаў-сябраў ЭЗ. Аб гэтым сёньня на сустрэчы ў ліоўскім Сэйме з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці заявіў кіраўнік Камітэту па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс, паведамляе DELFI.


Па словах Э.Зінгерыса, пра гэта ён дамовіўся са сваім польскім калегам Анджэем Халіцкім, і пытаньне выдачы дадзеных недэмакратычным дзяржавам і аддзяленьне палітычнай інфармацыі ад крымінальнай будзе ўключана ў парадак дня сустрэчы кіраўнікоў камітэтаў па замежных справах краінаў, якія ўваходзяць у ЭЗ 5 верасьня ў Варшаве.

Ці не адпрэчваючы неабходнасьці прадастаўляць інфармацыю крымінальнага характару, Э. Зінегрыс падкрэсьліў, што трэба стварыць такую сыстэму, праз якую «ніводная рыба не магла б пранікнуць», маючы на ўвазе апошні выпадак з выдачай дадзеных праваабаронцы А.Бяляцкага.

трэба стварыць такую сыстэму, праз якую «ніводная рыба не магла б пранікнуць»,

Акрамя іншага, Э. Зінгерыс нагадаў аб заяве 9 жніўня, у якім камітэт па замежных справах заклікаў ўлады Літвы гарантаваць дапамогу дзейнасьці беларускай апазыцыі ў Літве, садзейнічаць вызваленьню палітвязьняў праваабаронцаў і выказана ўхвала рашэньню групы амэрыканскіх сэнатараў не прадастаўляць ўладам Беларусі крэдыту МВФ без вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

Зінгерыс нагадаў пра гісторыю палітвязьня Зьміцера Бандарэнкі, якога пасьля апэрацыі на пазваночнік, нягледзячы на неабходнасьць працэсу рэабілітацыі, не пакінулі ў шпіталі, а прывезьлі ў турму. Гэты выпадак, лічыць Э. Зінгерыс, паказвае нялюдзкасьць беларускага рэжыму. Ён таксама нагадаў, што Літва ў сувязі з гэтым зьвярнулася ў Чырвоны крыж.

Э. Зінгерыс заявіў, што, каб пазьбегнуць паўтарэньня сытуацый, што здарылася зь Бяляцкім, рэзалюцыі ЭЗ па Беларусі павінны ляжаць на стале кожнага чыноўніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG