Леанідас Донскіс, літоўскі філёзаф, грамадзкі дзяяч, дэпутат Эўрапарлямэнту, член Падкамітэту правоў чалавека ЭП, зьмясьціў у літоўскай газэце Verslo žinios камэнтар, прысьвечаны рэху справы Бяляцкага ў Літве.
Вельмі сумная гісторыя, якая кампрамэтуе маю краіну. Сытуацыя з фармальнага гледзішча такая: дэмакратычная краіна Эўразьвязу аказвае прававую і тэхнічную дапамогу аўтарытарнаму рэжыму, які топча чалавечыя правы і годнасьць. Скарыстаўшыся гэтай дапамогай людзі беларускага рэжыму затрымліваюць Алеся Бяляцкага, арыштоўваюць маёмасьць праваабарончай арганізацыі «Вясна» і наносяць моцны ўдар беларускай апазыцыі.
Я магу сказаць, што гэта скандал і што яго маштабы мы самі, магчыма, яшчэ не ўсьведамляем. Шкада, што так здарылася.
Пра гэтую справу мне бракуе інфармацыі, як і шмат каму бракуе ў нашай дзяржаве. Мне здаецца, што ў Літве няма яснай скаардынаванай палітыкі, а толькі яе фрагмэнты, якія нярэдка адзін аднаму супярэчаць. На рытарычным узроўні Літва выглядае бездакорна – гэта проста сяброўка беларускай апазыцыі і дэмакратаў, але практыка сьведчыць, што цяпер мы какетуем з аўтарытарным рэжымам, прынамсі на ўзроўні прэзыдэнтуры. Таму вельмі цяжка сказаць, ці існуе якая-небудзь пасьлядоўная, зьвязная і скаардынаваная пазыцыя, якой цяпер можна было б запатрабаваць ад міністэрстваў замежных справаў і юстыцыі. Дзе тая скаардынаваная пазыцыя? Я нават ня ведаю, ці такая наагул існуе. Адно не выклікае сумневаў – тут існуе пэўная супярэчнасьць.
У тэорыі або прынамсі ў рэторыцы, як я казаў, мы былі сябрамі беларускай апазыцыі. Аднак нельга адначасова гуляць у такую гульню – быць і са злачынным рэжымам, і ў тым самым часе трошачкі – з апазыцыяй.
Або наадварот – трошачкі з Лукашэнкам, і крыху болей – з апазыцыяй. Калі казаць пра ізаляцыю беларускага рэжыму, дык нават і тут чуюцца галасы пра тое, што ізаляцыя або эканамічныя санкцыі супраць Беларусі супярэчылі б нашым эканамічным інтарэсам. Ну хай сабе, гэта яшчэ можна зразумець, хоць прыкметай добрага тону ў кантэксьце ЭЗ такія аргумэнты не назавеш. Пазыцыя ЭЗ на гэты конт вельмі ясная – там лічаць, што паводзіны беларускага рэжыму непрымальныя, бо яны парушаюць усе дапушчальныя нормы.
Важная рэч – ці спрабавалі мы адказаць сабе на пытаньні, ці існуе якая-небудзь выключная палітыка Літвы ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, ці мы, будучы дзяржавай ЭЗ, узгаднілі сваю замежную палітыку з Эўразьвязам і маем зь ім аднолькавую, узгодненую палітыку. Мне здаецца, што тут усе сабакі і закапаныя.
Мы дагэтуль быццам бы ведалі, што падтрымліваем дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Мы былі катэгарычна за любы мацнейшы сыгнал Лукашэнку. Але сытуацыя зьмянілася, і мы ня можам паводзіць сябе так, быццам бы нічога не зьмянілася. Зьмянілася. Такой яснасьці ў нашай палітыцы ў дачыненьні да Беларусі, якая, скажам, ёсьць у Польшчы, няма. Іх погляд вельмі строгі, ваяўнічы, непрымірымы. А наша палітыка даволі кампрамісная, непасьлядоўная, супярэчлівая, і мне здаецца, што гэта магла быць адной з прычынаў таго, чаму частка нашых функцыянэраў так паводзіць сябе ў дачыненьні да беларускай справы. З другога боку, іхнымі дзеяньнямі магло маніпуляваць якое-небудзь ведамства, свой уплыў магла мець і іхная некампэтэнтнасьць. Хоць я і не хачу верыць, што тут выявіўся непрафэсіяналізм – гэта занадта адказныя справы, каб нехта наважыўся прыняць на сябе адказнасьць і дзейнічаць ад свайго імя. Але, відаць, калі няма моцнай каардынацыі, агульнай канцэпцыі, яснай дзяржаўнай пазыцыі, можна чакаць новых ганебных памылак.
Кажучы пра магчымасьці літоўскіх уладаў выйсьці з гэтага становішча з гонарам, відаць, трэба было б паводзіць сябе так, як патрабуе кодэкс гонару, дзейны ў краінах старой дэмакратыі, дзе той гонар – не пустое слова. У гэтым выпадку я
бачу толькі адно выйсьце – вельмі ясна ацаніць тое, што адбылося, запатрабаваць адказнасьці ад чыноўнікаў, якія былі за гэта адказныя. Думаю, што найбольшую адказнасьць мусіла б узяць на сябе Міністэрства юстыцыі, а таксама ўрад, кабінэт міністраў, Андрус Кубілюс як прэм'ер, Рэмігіюс Шымашус як міністар юстыцыі, і ўся ўладная кааліцыя, бо ў гэтым сьвеце ніхто не ізаляваны. Бо тое, што адбылося – гэта ня толькі эпізод, гэтая гісторыя можа стаць гістарычным сорамам Літвы. Каб магчы яго змыць, трэба ўчыніць вельмі ясныя дзеяньні.
Думаю, што ўрад і Сойм мусяць сабрацца на нечарговай сэсіі і выразна абвясьціць, што адбылася недапушчальная памылка, якая не павінна паўтарыцца ў гісторыі дэмакратычнай рэспублікі Літвы. Гэта паслала б пазытыўны мэсідж, гэтак жа як і прабачэньне перад беларускай апазыцыяй і Алесем Бяляцкім і перадача Лукашэнку нашай пазыцыі, што яны ня мусяць успрымаць гэта як тэндэнцыю, што адбылося непаразуменьне, тэхнічная памылка і што ў сыстэме прыярытэтаў Літвы нічога не мяняецца. Калі б такое нечарговае паседжаньне адбылося, я б паверыў, што нашы палітыкі нешта зразумелі.
У Літве ня падалі і не ўпадуць галовы міністраў, кабінэт у адстаўку не падасьць. Ня тая этыка ў нашых палітыкаў, ня той узровень сьвядомасьці, гэтага ў Літве не было і чакаць гэтага ў будучыні не даводзіцца. І ня варта было б спадзявацца такіх дзеяньняў ад цяперашняга кабінэту.
А што да патрабаваньня прэзыдэнткі, што міністар юстыцыі мусіў бы пакараць вінаватых, я думаю, што гэта памылка, закладзеная ў самой фармулёўцы праблемы. Сячы другарадныя галовы, якія хутчэй за ўсё атрымалі нейкія блытаныя або хаатычныя сыгналы і няправільна іх расшыфравалі або, наадварот, вельмі добра расшыфравалі, толькі няясна, якая арганізацыя іх паслала – справа бессэнсоўная. Прэзыдэнтура зрабіла б вельмі вялікую памылку, калі б паспрабавала «задобрыць» народны гнеў, узяць і зьнесьці пару другарадных ці трэцярадных галоваў.
Мне здаецца, што прэзыдэнт гэтую справу мусіць ацаніць вельмі сур'ёзна. Не хачу быць дрэнным прарокам, але яна можа пацярпець фіяска: гэтыя справы далёка не нявінныя. Занадта сур'ёзнае становішча, каб можна было абысьціся нейкім, так сказаўшы, звычайным дзеяньнем, калі здымаеш пару галоваў і кажаш: бачыце, справядлівасьць трыюмфавала. Ніякая справядлівасьць тут не трыюмфавала, тыя другарадныя галовы ніколі б не наважыліся самі зрабіць тое, што зрабілі. За імі хаваўся або першы эшалён палітыкаў, або ўстановы, якія ня любяць публічна інфармаваць пра сваю дзейнасьць.
Значыць, прэзыдэнт мусіла б вельмі прынцыпова ўсё ацаніць, узяць на сябе частку адказнасьці і заявіць, што надалей такое не паўторыцца. Я не сумняваюся, што разам зь ёй гэта мусіў бы зрабіць і прэм'ер-міністар. Бо тут гаворка не пра іх, а пра Літоўскую дзяржаву.

Наша палітыка даволі кампрамісная, непасьлядоўная, супярэчлівая.

Гэтая гісторыя можа стаць гістарычным сорамам Літвы.

Адбылася недапушчальная памылка, якая не павінна паўтарыцца ў гісторыі дэмакратычнай рэспублікі Літвы.