Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бярнацене звольнілася зь Міністэрства юстыцыі Літвы


Міністэрства юстыцыі Літвы, Вільня
Міністэрства юстыцыі Літвы, Вільня
18 жніўня кіраўніца дэпартамэнту міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшра Бярнацене звольнілася па ўласным жаданьні. Яе заяву аб звальненьні міністар юстыцыі Рэмігіюс Шымашус знайшоў, калі вярнуўся з сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце.

Міністар адразу задаволіў просьбу Бярнацене, пааведамляе DELFI.

Паводле міністра, гэты крок кіраўніка дэпартамэнту не азначае, што расьсьледаваньне ўсіх абставін гэтага інцыдэнту скончана. Працу працягне створаная ў міністэрстве рабочая група, акалічнасьці справы высьвятляе таксама камісія, створаная па даручэньні прэм'ера.

Я паважаю рашэньне Бярнацене і лічу, што яно паказвае яе стаўленьне да сваіх абавязкаў і тое, што адбылося непаразуменьне
"Я паважаю рашэньне Бярнацене і лічу, што яно паказвае яе стаўленьне да сваіх абавязкаў і тое, што адбылося непаразуменьне. Цяпер у гэтай гісторыі галоўнае — каб мы маглі гарантаваць, што ў будучыні такія сытуацыі ня будуць паўтарацца. Для таго каб інструмэнты прававой дапамогі не выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, мы павінны знайсьці эфэктыўны мэханізм і забясьпечыць зладжанае і своечасовае супрацоўніцтва паміж усімі ўстановамі", — сказаў Шымашус.

Міністар нагадаў, што Літва заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць дэмакратычныя дзяржавы як у Літве, так і за мяжой.

Тым часам, сёньня стала вядома, што муж Аўшры Бярнацене, якая прымала канчатковае рашэньне аб перадачы інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, мае адвакацкую кантору ў Беларусі. Паводле інфармацыі парталу delfi.lt, пра гэта было паведамлена ў выпуску навінаў літоўскага тэлеканалу TV3.

Паводле інфармацыі TV3, у сувязі з гэтым накіраваны зварот ва Ўрадавую камісію службовай этыкі, каб высьветліць, ці ў гэтым выпадку не былі зьмешаныя грамадзкія і прыватныя інтарэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG