16 жніўня суд Першамайскага раёна Менска адхіліў скаргу адваката Алеся Бяляцкага на абраную меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Разгляд скаргі адбываўся ў закрытым паседжаньні, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".
12 жніўня, разам з выстаўленьнем Алесю Бяляцкаму абвінавачаньня ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры, тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай быў працягнуты на 2 месяцы.
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той жа дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прайшлі вобшукі.