Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзягуцене заклікае ацаніць паводзіны службоўцаў, якія выдалі інфармацыю пра Бяляцкага


Irena Degutienė
Irena Degutienė
Літоўскія дзяржслужбоўцы, якія зрабілі памылку і выдалі афіцыйнаму Менску інфармацыю пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, павінны ўзяць на сябе адказнасьць, заявіла сьпікер Сэйма Літвы Ірэна Дзягуцене.

«На дзяржаўнай службе павінна быць разуменьне становішча, палітыкі дзяржавы. У гэтым выпадку, калі ў дзяржслужбоўца нават не ўзьнікае думка пацікавіцца — калі справа тычыцца Беларусі, якая, як мы ведаем, ёсьць дзяржавай з дыктатарскім рэжымам, — пра што пытаюцца, чаму пытаюцца, якое прозьвішча гэтага чалавека, што могуць быць і палітычныя матывы. У цывілізаванай дэмакратычнай дзяржаве ніводзін дзяржслужбовец так бы сябе не павёў. Я лічу, што міністар павінен вельмі добра паглядзець, якія працуюць дзяржслужбоўцы», — сказала журналістам Дзягуцене, паведамляе DELFI.

Яна адзначыла, што гэты інцыдэнт таксама выявіў, што ў Літве няма належнага міжведамаснага супрацоўніцтва.

«Сёньня ў мяне ствараецца ўражаньне, што ва ўрадзе міністэрствы працуюць як асобныя ЗАТ, ня маюць кантактаў паміж сабой. Такога ня можа быць у кіраваньні дзяржавай і ня можа быць у дзейнасьці ўраду», — адзначыла сьпікер Сэйму.
Сёньня ў мяне ствараецца ўражаньне, што ва ўрадзе міністэрствы працуюць як асобныя ЗАТ, ня маюць кантактаў паміж сабой.

У парлямэнце да 26 жніўня чакаюцца адказы зь міністэрстваў і ўраду, як Беларусі магла быць прадастаўлена інфармацыя, якую яна змагла выкарыстаць супраць праваабаронцы. А тады тры камітэты Сэйму зробяць канчатковую выснову, хто павінен узяць на сябе адказнасьць.

«Маё асабістае меркаваньне — кожны дзяржслужбовец павінен узяць на сябе асабістую адказнасьць. Кіраўнік установы павінен запатрабаваць ад дзяржслужбоўца ўзяць на сябе гэтую адказнасьць», — адзначыла Дзягуцене.

«Калі б гэтыя людзі знаходзіліся ў маім падпарадкаваньні, яны б дакладна не працавалі», — сказала сьпікер Сэйму, адказваючы на пытаньне, як бы яна павяла сябе ў такой сытуацыі.

«Сорамна за нашу краіну, што з-за нядбайнасьці, з-за няведаньня, з-за няўважлівасьці, ня ведаю, што яшчэ можна было б пералічыць, зроблена недаравальная памылка», — сказала Дзягуцене.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG