Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рахункі беларусаў здае і падатковая інспэкцыя Літвы


Падатковая інспэкцыя Літвы дапамагае КДБ Беларусі сачыць за сваімі грамадзянамі.

Толькі ў гэтым годзе Беларусь папрасіла інфармацыю аб фінансавых апэрацыях у Літве 12 асобаў. Ніводнага разу літоўцы не адмовіліся дапамагчы афіцыйнаму Менску. Ці трапіла ў рукі беларускіх уладаў інфармацыя пра рахункі дысыдэнтаў, пакуль невядома, паведамляе DELFI.

«Перад тым, як адправіць інфармацыю, Дзяржаўная падатковая інспэкцыя кансультуецца і каардынуе свае дзеяньні зь Міністэрствам замежных спраў», – сказаў намесьнік начальніка падатковай інспэкцыі Артурас Клераўскас.

Ён сьцьвярджае, што падатковая інспэкцыя не атрымлівала запыт пра Алеся Бяляцкага.

Паводле Клераўскаса, службы Беларусі часьцей за ўсё высьвятляюць, ці не трымаюць беларусы ў Літве больш грошай, чым дэкляруюць.

Міністэрства юстыцыі Літвы выдала Беларусі інфармацыю пра рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага і паведаміла, што за год Менску былі перададзеныя дадзеныя пра рахункі прыкладна 400 грамадзянаў РБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG