Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Мясьніковіч: Санкцыі ЗША – гэта акт агрэсіі


Прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч назваў злачынствам санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

"Гэта акт агрэсіі ў адносінах да беларускага народу, у дачыненьні да эканомікі нашай краіны і да сэктараў, якія шчыльна зьвязаныя каапэрацыяй з Расейскай Фэдэрацыяй", - сказаў Мясьніковіч ў ходзе пасяджэньня саюзнага саўміна ў Маскве панядзелак.

Ён падкрэсьліў, што "ў пэўнай ступені гэта выклік і нашай саюзнай дзяржаве, і Адзінай эканамічнай прасторы.

"Тыя палітычныя рашэньні, якія прынятыя ЗША, шкодзяць бізнэсу, правакуюць гандлёвыя войны і вядуць да ізаляцыі, замест таго, каб адкрываць эканомікі і працаваць у гэтым глябальным сьвеце", -- сказаў беларускі прэм'ер.

На яго думку, "тут шмат надуманага палітычнага". "Дрэнна, калі палітыка пачынае ўплываць на бізнэс", -- сказаў ён.

М. Мясьніковіч падкрэсьліў, што Расея "заўсёды падтрымлівала Беларусь, і ў "двойцы"і ў "тройцы" заўсёды можна знайсьці прылады для сумеснай рэалізацыі адпаведных мер падтрымкі". "Адзіная пазыцыя зробіць нашы інтэграцыйныя аб'яднаньні яшчэ мацней. Як вядома, сябар пазнаецца ў бядзе" -- заявіў беларускі прэм'ер.

Міністэрства фінансаў ЗША выдала загад аб увядзеньні эканамічных санкцый супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў - «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-хімвалакно» і «Нафтан».

Грамадзянам ЗША забараняюцца любыя камэрцыйныя зьдзелкі з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы гэтых прадпрымстваў у ЗША, калі яны існуюць, замарожваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG