Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі


Офіс прэсавага сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША выступіў з камэнтаром новых эканамічных санкцыяў Вашынгтона супраць афіцыйнага Менска: "Мы працягваем заклікаць урад Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных".

Злучаныя Штаты сумесна з эўрапейскімі партнэрамі будуць працягваць сачыць за разьвіцьцём падзей у Беларусі і прадпрымаць меры ў дачыненьні да асоб, адказных за падаўленьне асноўных свабод і падрыў вяршэнства закона. Санкцыі ЗША не накіраваныя супраць беларускага народа. Узмацненьне падтрымкі народу Беларусі ў дзейнасьці, накіраванай на пабудову сучаснага, дэмакратычнага і квітнеючай грамадзтва, заўсёды была неад'емным кампанэнтам палітыкі ЗША. Мы працягваем заклікаць урад Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных".

"Злучаныя Штаты ўвялі дадатковыя, новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да чатырох буйных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ "Белшына", вытворцы угнаеньняў «Гродна Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан».

Было ўстаноўлена, што дадзеныя прадпрыемствы знаходзяцца ва ўласнасьці або пад кантролем канцэрна «Белнафтахім», у дачыненьні якога ўжо дзейнічаюць санкцыі ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта № 13405. Аб намеры ўвесьці дадатковыя санкцыі Прэзыдэнт Абама абвясьціў 27 траўня ў адказ на бесперапыннае ўтрыманьне ў турме палітычных зьняволеных, а таксама перасьлед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.

Новыя санкцыі ўводзяцца ў дадатак да абмежаваньня на ўезд, замарожваньня актываў і іншым санкцый, абвешчаных 31 студзеня. Гэтыя меры накіраваны супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, якія рушылі за прэзыдэнцкімі выбарамі 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG