Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Санкцыі ЗША наносяць урон найперш амэрыканскім бізнэсоўцам


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
МЗС Беларусі расцэньвае дзеяньні Міністэрства фінансаў ЗША як "яшчэ адну ўпушчаную амэрыканскім бокам магчымасьць праявіць здаровы розум і сысьці з канфрантацыйнага трэка" ў беларуска-амэрыканскіх адносінах.

Так пракамэнтаваў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных увядзеньне Злучанымі Штатамі новых санкцый да беларускіх прадпрыемстваў.

"На жаль, дзеяньні адміністрацыі ЗША абмежаваныя састарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік", — заявіў Савіных. Паводле яго, "ва ўмовах нарастаючага фінансавага і бюджэтнага крызісу, які ўзмацняецца крызісам даверу амэрыканскага грамадзтва да ўлады, Вашынгтон працягвае прыняцьце захадаў, якія наносяць найперш урон інтарэсам амэрыканскім бізнэсоўцаў, якія выгадна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі".

Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцьце адэкватных захадаў у адказ, падкрэсьліваецца ў камэнтары.

Міністэрства фінансаў ЗША выдала загад аб увядзеньні эканамічных санкцый супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў - «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-хімвалакно» і «Нафтан».

Грамадзянам ЗША забараняюцца любыя камэрцыйныя зьдзелкі з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы гэтых прадпрыемстваў у ЗША, калі яны існуюць, замарожваюцца.

У дакумэнце дэпартамэнту кантролю за замежнымі актывамі казначэйства адзначаецца, што гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца ва ўласнасьці ці пад кантролем канцэрну «Белнафтахім». Санкцыі супраць канцэрну былі ўведзеныя яшчэ ў лістападзе 2007 году, паколькі канцэрн знаходзіцца ва ўласнасьці альбо пад кантролем кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG