Сваякі памілаваных палітвязьняў заяўляюць, што пра вызваленьне іх родных афіцыйныя ўстановы, куды яны зьвяртаюцца з запытамі, нічога не паведамляюць.
Сярод імаверна памілаваных асобаў — Уладзімер Лобан, асуджаны за Плошчу на тры гады турмы. Ягоная сястра Сьвятлана ўпершыню пачула гэтую навіну, якая сталася цалкам неспадзяванай і вельмі радаснай:
"Ён тэлефанаваў мне літаральна пазаўчора, але нічога не казаў".
Карэспандэнтка: "Спадзяваліся на такую магчымасьць?".
"Не, канечне. Мне з усіх бакоў толькі і казалі: калі "палітычны", то не падпадае ні пад якае датэрміновае вызваленьне. І ў лістах, размовах — ён мне не намякаў нічым пра тое, што ён можа выйсьці раней. Калі гэта здарыцца, то гэта будзе цудоўна. Я вельмі рада буду і ўсяляк буду яму дапамагаць. І нават калі ў яго якія цяжкасьці будуць з працай — буду дапамагаць ва ўсім. Не адвярнуся ні ў якім разе, тым больш што няма за што адварочвацца".
Сваякі яшчэ аднаго палітвязьня, Арцёма Грыбкова, пра ягонае магчымае вызваленьне даведаліся з інтэрнэту. Навіна сталася тым больш нечаканай, што днямі атрымалі ад яго ліст, дзе Арцём толькі пацьвярджаў свае заўсёдныя настроі — не прасіць ніякай літасьці. Гаворыць цётка Арцёма Грыбкова Людміла Данько:
"Мама ягоная проста разгубленая вельмі. Бо хтосьці на працы выпадкова залез у інтэрнэт і прачытаў прозьвішча. Яна мне тэлефануе і кажа: там пішуць, што Арцёма вызваляюць, што мне рабіць? Што рабіць, што рабіць — сядзець і чакаць, калі гэта праўда. Я проста баюся спудзіць усё гэта. А тое, што ён пісаў нейкія прашэньні, то гэта наўрад ці, калі меркаваць зь ягоных лістоў. А ці прымушалі яго, ці не — гэтага я ня ведаю. Што там зь ім робяць, ён ніколі не паведамляў".
Маці наймалодшага з палітвязьняў, 19-гадовага Сяргея Казакова, таксама паведамляе, што сын ня меў намеру прасіць памілаваньня. І што ёй, як і родным іншых памілаваных, не паведамляюць нічога пэўнага пра час вызваленьня іх родных. Гаворыць Ганна Казакова:
"Я размаўляла з мамай Дразда. У іх знаёмыя паехалі непасрэдна ў калёнію і размаўлялі з кіраўніцтвам. Ім сказалі, што гэта будзе ў панядзелак. Яны настроеныя ехаць туды ў панядзелак, і, пэўна, я гэтак зраблю таксама".
Якімі матывамі магло быць выклікана рашэньне пра вызваленьне часткі палітвязьняў, зьняволеных за пратэст супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, мяркуе палітоляг Юры Чавусаў:
"У гэтым выпадку нельга казаць, што вызваленьне палітвязьняў сталася вынікам нейкага закуліснага гандлю. Наадварот — хутчэй гэта сьведчаньне адваротнага, што гэты гандаль ня ўдаўся і ўлады дэманструюць, што, маўляў, давайце, таргуйцеся з намі, мы гатовыя вызваляць. Што ёсьць магчымы шлях да вызваленьня знакавых пэрсонаў — кандыдатаў у прэзыдэнты, лідэраў моладзевых рухаў. Можна было б прагназаваць, што Захад клюне на гэтую прынаду, але ж сынхроннае завядзеньне крымінальных спраў супраць праваабаронцаў сьведчыць пра тое, што наўрад ці гэтая мэта будзе дасягнутая. Эфэкт ад гэтай акцыі ўладаў будзе змазаны тым скандалам з рахункамі, які цяпер скаланае Варшаву, Вільню ды Прагу".