Супрацоўнікі літоўскага міністэрства юстыцыі, адказныя за перадачу Беларусі дадзеных аб стане банкаўскага рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, павінны быць пакараныя. Пра гэта 8 жніўня заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, паведамляе інфармацыйны партал Delfi.
Грыбаўскайце назвала тое, што здарылася "сумным адзінкавым інцыдэнтам". Яна таксама адзначыла, што "адказныя за прадастаўленьне Беларусі інфармацыі службовыя асобы міністэрства юстыцыі ня могуць застацца беспакаранымі". У той жа час кіраўнік Літоўскай Рэспублікі не ўхваліла ідэю апазыцыі ў Сэйме, якая прапанавала міністру юстыцыі Рэмігіюсу Шымашюсу сысьці ў адстаўку. "Па пытаньні адказнасьці сваіх супрацоўнікаў рашэньне павінна быць прынятае міністрам юстыцыі", - сказала яна.
Падобныя інцыдэнты, заявіла Грыбаўскайце, не павінны паўтарыцца ў будучыні. "Урад даручыў міністэрствам юстыцыі і замежных спраў прадаставіць інфармацыю, што датычыцца перадачы Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх дадзеных кіраўніка няўрадавай арганізацыі" Вясна " Бяляцкага. Гэтыя ведамствы павінны высьветліць, чаму гэта адбылося, і не дапусьціць падобных сытуацый у будучыні" – заявіла прэзыдэнт Літвы.
Між тым, міністэрства юстыцыі Літвы паведаміла, што ня мае намеру пачынаць ўнутранае расьсьледаваньне ў сувязі з прадстаўленай уладам Беларусі інфармацыяй аб банкаўскіх рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага і цэнтру "Вясна".
«Унутранае расьсьледаваньне ў нас не распачатае, мы ня бачым неабходнасьці яго пачынаць",-сказала дарадца міністра юстыцыі Вайда Вінцявічуце.

Гэтыя ведамствы павінны высьветліць, чаму гэта адбылося, і не дапусьціць падобных сытуацый у будучыні