Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і кіраўнік юрыдычнай камісіі аб'яднаньня Гары Паганяйла накіравалі хадайніцтвы аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістыя паручальніцтвы.
"Мы патрабуем вызваленьня яго з-пад варты і прымяненьня іншай мерай стрыманьня – асабістага паручальніцтва. Мы ўжо накіравалі такія паручальніцтвы ў аддзел папярэдняга расьсьледаваньня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Менскай вобласьці і Менску. Гэтыя хадайніцтвы сьледчы павінен разгледзець цягам трох дзён. Наша задача – выкарыстаць усе магчымыя прававыя спосабы, каб Бяляцкага выпусьцілі з-пад варты. Падставаў утрымліваць яго пад вартай абсалютна няма. Калі ў дзяржавы ёсьць прэтэнзіі, то няхай яна высьвятляе. А Бяляцкі можна знаходзіцца на волі і даваць тлумачэньні. Але трымаць яго пад вартай за даўгі – гэта абсалютна нецывілізавана", - сказаў Гары Паганяйла.
БХК заклікае грамадзянаў накіроўваць свае хадайніцтвы аб прымяненьні ў якасьці меры стрыманьня да Алеся Бяляцкага асабістага паручальніцтва.