3 жніўня ў Горках і Дрыбіне (Магілеўская вобласьць) адбываліся суды над удзельнікамі пікету ў абарону зьняволенага лідара «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Бальшыня ўдзельнікаў акцыі пакараная пазбаўленьнем волі на тэрміны ад 5 да 17 сутак. Прысуды ў Дрыбіне выносілі судзьдзі Аляксандар Зайцаў і Віктар Ясковіч.
22.10 Журналістку Тацьцяну Шапуцьку пакаралі 10-ю суткамі арышту. Суду Шапуцька спрабавала давесьці, што выконвала прафэсійныя абавязкі.
21.50 Вячаслаў Барысаў асуджаны на 10 сутак пазбаўленьня волі.
21.30 Разгляд справы Рамана Васільева перанесьлі на 9 жніўня. Ён запатрабаваў адваката. Разгляд справы адбудзецца ў Горках. Хлопца пакуль адпусьцілі на волю.
21.17 Раман Паншын – 5 сутак арышту.
20.25 10 сутак – Максіму Сямёнаву. 1 мільён 50 тысяч рублёў штрафу – Аляксандру Велічэнку. Абодвух судзілі ў Горках.
20.10 Юліі Міхайлавай суд прызначыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
19.50 Наста Палажанка асуджаная на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
19.40 Аляксей Санчыла асуджаны на 7 сутак. Яўген Скрабец – на 10 сутак. Усе судзьдзі – з Горак.
19.11 Ганна Шаруба асуджаная на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Усім затрыманым інкрымінуецца незаконнае пікетаваньне і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
18.57 У Горках затрыманыя Іван Шыла і Зьміцер Шурхай запатрабавалі ў суда адваката і цяпер прынамсі да 4 жніўня знаходзяцца на волі. Cуд над імі адбудзецца 8 жніўня.
У Дрыбінскі раённы суд прывезьлі Насту Палажанку і Ганну Шарубу.
18.45 Першыя вынікі судовага разгляду ў Дрыбіне: Яўген Скрабец –
10 сутак адміністрацыйнага арышту, Мікалай Дземідзенка –
17 сутак арышту.
18.14 У Дрыбінскім раённым судзе пачаліся суды над удзельнікамі пікету ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. У суд прывезьлі шэсьць мужчынаў, жанчыны застаюцца ў ізалятары часовага затрыманьня.
Фота – Андрэй Кім, Facebook
16.40 Разгляд адміністрацыйных спраў у Горацкім раённым судзе супраць 14 затрыманых за пікет у падтрымку палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чакаецца заўтра, 4 жніўня.
15.00 У Дрыбінскім РАУС паведамілі, што затрыманых могуць трымаць у пастарунку да 70-ці гадзінаў – трое сутак. У межах гэтых трох сутак можа адбыцца суд.
14.30 Падпалкоўнік міліцыі, які выйшаў з пастарунку, сказаў прысутным, што нічога ня ведае пра лёс затрыманых.
14.20 Загадчык крымінальнай канцылярыі пайшоў высьвятляць, дзе будуць судзіць затрыманых. Пра гэта нам паведамілі ў Магілёўскім абласным судзе. Там таксама сказалі, што "ня ў курсе" па якой прычыне затрыманых перавезьлі з Горак у Дрыбін.
14.10 Дагэтуль невядома, дзе будуць судзіць моладзевых актывістаў, дастаўленых сёньня з Горак у Дрыбінскі РАУС. Таксама невядома, калі і дзе будуць судзіць тых, каго трымаюць у пастарунку ў Горках.
12.00 Сталі вядомыя прозьвішчы затрыманых. У Дрыбінскім пастарунку знаходзяцца дзесяць затрыманых – Яўген Скрабец, Аляксей Сіньчыла, Раман Панжын, Мікола Дземідзенка, Вячаслаў Барысаў, Раман Васільеў, Наста Палажанка, Ганна Шаруба, Тацяна Шапуцька, Юлія Міхайлава. У пастарунку ў Горках знаходзяцца яшчэ чацьвёра – Аляксандар Велічэнка, Максім Сямёнаў, Дзьмітрый Шурхай і Іван Шыла.
11.25 Удалося перадаць для затрыманых сродкі гігіены, пітную ваду і некалькі дзесяткаў цыгарэт. Аднак міліцыянты з Дрыбінскага РАУС адмовіліся перадаць прадукты. Ля пастарунку міліцыі знаходзяцца бацькі некаторых затрыманых, праваабаронцы, актывісты, журналісты. Усяго каля дзесяці чалавек. Дзе і калі адбудзецца суд, ім пакуль не паведамілі.
11.10 З 14-ці затрыманых 10 знаходзяцца ў Дрыбіне. Куды падзелі яшчэ 4 чалавек, пакуль невядома. Паводле прадстаўніка Дрыбінскага пастарунку міліцыі, затрыманых прывезьлі ў Дрыбін, бо ў Горках перапоўнены ізалятар. Сярод тых, хто знаходзіцца ў Дрыбіне, чацьвёра дзяўчат. Дзе адбудзецца суд пакуль невядома.
10.30 Затрыманыя знаходзяцца ў Дрыбіне. Пра гэта паведамілі ў Дрыбінскім пастарунку міліцыі. Аднак, дзе адбудзецца суд, там пакуль не гавораць.
Затрыманыя правялі ноч ў пастарунку ў Горках. Аднак судовы працэс над імі адбудзецца ў Дрыбіне. Пра гэта сказаў начальнік Горацкага РАЎС маці аднаго з затрыманых. Супраць актывістаў пачата адміністратыўная справа за несанкцыянаванае пікетаваньне і непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі.
Сёньня ў Горках з нагоды прыезду кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі павялічаныя меры бясьпекі.
Сярод затрыманых незалежная журналістка Тацяна Шапуцька, нявеста Зьміцера Дашкевіча Наста Палажанка, актывісты "Маладога фронту" і БХД.
Ля горацкай папраўчай калёніі № 9 былі затрыманыя 14 чалавек. Яны патрабавалі, каб кіраўніцтва турмы дазволіла адвакату сустрэцца зь лідэрам "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, які адбывае тут двухгадовае пакараньне. Пасьля адмовы паплечнікі Зьмітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калёніі.