Арганізатары групы "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" заклікалі сёньня наладзіць маўклівыя акцыі пратэсту ля галоўных рынкаў беларускіх гарадоў.
Міліцыянтаў ля галоўнага менскага рынку было больш, чым патэнцыйных удзельнікаў акцыі пратэсту. Задоўга да маўклівай акцыі да Камароўкі прыбылі спэцназаўцы ў аўтобусах без нумароў, ваколіцы рынку патрулявалі шматлікія інспэктары ДАІ, ля ўсіх уваходаў у рынак працавалі міліцэйскія апэратары. Кіраваў апэрацыяй міліцэйскі начальнік Менска Ігар Яўсееў.
У часе маўклівай акцыі ля Камароўскага рынку яе ўдзельнікі меліся арганізавана стаяць ля зачыненых гандлёвых кропак. Некаторыя актывісты сапраўды станавіліся ў такія чэргі, але паколькі іх было няшмат, то гэтыя дзеяньні былі малазаўважнымі. Пазьней людзі, якія сьвядома прыйшлі пратэставаць, сабраліся ля галоўнага ўваходу ў рынак. Сярод іх былі пераважна пэнсіянэры:
Спадарыня: "Мяне завуць Сафія Мікалаеўна Мінько. Я прыйшла выказацца супраць падаражэньня, жыць жа стала немагчыма. Ну як не ісьці? Мала людзі ходзяць, а трэба хадзіць. Вось чаму я тут. І ў мяне свае рахункі зь дзяржавай, з судамі, пракуратурай".
Спадар: "Я за тое, каб людзі прачыналіся, іначай нічога ня будзе, калі чакаць. Пакуль людзей мала, а потым болей будзе".
Іншы спадар: "Тут пэнсіянэры, увесь іншы народ, ужо ў галечы жывем. Дзе тыя 500 даляраў? Сярэдні заробак зараз — ня больш за 250 даляраў. А вы зайдзіце на Камароўку, пераканайцеся, што пачым. Я думаю, што Лукашэнка забірае ад паловы да двух трацін нашых патэнцыйных заробкаў і пэнсіяў. Палова нашых грошай — гэта плата за дыктатуру".
Сярод тых, хто сьвядома прыйшоў на маўклівую акцыю, былі сваякі палітвязьняў. Гаворыць сястра Аляксандра Класкоўскага Вольга:
"Гэта мая прынцыповая пазыцыя. На тое, што адбываецца 17 гадоў у Беларусі, і асабліва пасьля сьнежня мінулага году, глядзець немагчыма. І, апрача іншага, сваім удзелам у падобных акцыях я выказваю салідарнасьць і са сваім зьняволеным братам, і з усімі іншымі палітвязьнямі, і ўвогуле з усімі людзьмі, якія прагнуць дэмакратычных пераменаў".
Вольга Класкоўская назвала мужнымі людзей, якія выходзяць на маўклівыя акцыі пратэсту, але выказала думку, што, магчыма, надышоў час зрабіць перапынак і памяняць іх фармат.
Сёньня ўдзельнікі маўклівай акцыі ў Менску ніякіх актыўных дзеяньняў не прадпрымалі. Міліцыя іх не затрымлівала, у адрозьненьне ад папярэдніх акцыяў.
Адстаўны падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў, які выкрыў фальсыфікацыі з падменай бюлетэняў на выбарах 2008 году, кажа, што ходзіць на ўсе апошнія акцыі. Дзеяньні міліцыі падчас іх разгону ён называе грубым парушэньнем закону аб міліцыі, у якім дакладна расьпісаная працэдура затрыманьня:
"Тое, што я бачыў, як затрымлівалі, гэта абсалютна не адпавядае працэдуры".
Мікалай Казлоў мяркуе, што брутальнымі дзеяньнямі ўлады ня спыняць грамадзкі пратэст, хоць, сапраўды, на маўклівыя акцыі прыходзіць усё меней людзей:
"Я ня думаю, што людзі баяцца. Спадзяюся, што гэта з-за летняга пэрыяду і бытавых пытаньняў. Гэта ж у працоўны час, мала хто можа прыйсьці паўдзельнічаць… Таму што настроі ва ўсіх адны і тыя ж — усіх ужо вярэдзіць ад гэтага. Усё яшчэ наперадзе".
Нягледзячы на малалікасьць сёньняшняй акцыі, цікавасьць да яе выявілі дзясяткі журналістаў. Павал Каныгін з маскоўскай "Новой газеты" кажа, што пра маўклівыя акцыі пратэсту ў Беларусі паведамляюць шмат якія расейскія СМІ, у тым ліку цэнтральныя тэлеканалы:
"У людзей у Расеі, прасунутых людзей і моладзі, ёсьць спагада да беларускай моладзі, таму што гэтыя акцыі — гэта, напэўна, адзінае, што можна найменей балюча тут зрабіць у пляне пратэсту. Бо ўсе ведаюць, на што здольны рэжым Лукашэнкі, як ён жорстка можа караць нават тых, хто не вінаваты".