Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада РБ хоча пабудаваць АЭС любым коштам


Тацяна Новікава
Тацяна Новікава
Таму гэты праект нават больш рэальны, чым пляны Літвы збудаваць сваю электрастанцыю. Такое меркаваньне выказвае адказны сакратар Грамадзкай экалягічнай экспэртызы беларускай АЭС Тацяна Новікава, паведамляе партал DELFI.

«Калі параўноўваць праекты абедзьвюх краін, я лічу, што ў беларускай АЭС больш шанцаў быць пабудаванай», -- сказала актывістка журналістам перад арганізаванай у Сойме дыскусіяй аб атамнай энэргетыцы.

На яе думку, галоўныя падстава для гэтага -- дамова з расейскім энэргетычным гігантам «Росатам» і імкненьне ўладаў РБ любой цаной пабудаваць АЭС.

«Пасьля трагедыі на АЭС« Фукусіма» ніхто ня хоча будаваць АЭС, то ў расейскай кампаніі нашмат замоваў, і беларуская АЭС для іх -- прынадны кавалак. Таму яны будуць рабіць усё, што ад іх залежыць, каб праект быў ажыцьцёўлены. У беларускай АЭС больш шанцаў, таму што Беларусь выказвае палітычную волю пабудаваць АЭС любым коштам. Аб гэтым ня раз паведамлялася ў прэсе. Наш прэзыдэнт сказаў, што пабудуе АЭС, усё роўна, колькі гэта будзе каштаваць, гэта значыць, што на карту будзе пастаўлена ўсё», -- сказала Новікава.

Яна лічыць, што беларуская АЭС – нашмат больш небясьпечная, чым тая, што плянуецца ў Літве.

«Перш за ўсё, у Літве я бачу больш дэмакратыі і магчымасьцяў для кантролю грамадзкасьці. Па-другое, палітычная воля ўлады Літвы не аўтарытарная. Наша кіраўніцтва гатовае на гэта любой цаной. У вас жа не гаворыцца, што гэта будзе зроблена любой цаной, што электрастанцыя будзе стаяць нават у тым выпадку, калі ўвесь народ загіне», -- сказала яна.

Паводле зьвестак Грамадзкай экалягічнай экспэртызы беларускай АЭС, працы на пляцоўцы ў Астраўцы пачаліся вясной 2009 году: пабудаваная першая будаўнічая база, капаецца грунт, праведзеная дарога, чыгунка.

Паводле Т.Новікавай, пакуль няма ніякіх геалягічных і экалягічных ацэнак пляцоўкі: «Пляцоўка -- гэта палітычнае рашэньне, прызначанае для экспарту электраэнэргіі ў Літву».

Новікава ўпэўненая, што беларуская АЭС ня пройдзе так званы стрэс-тэст.

Пагрозу ўяўляе тое, што ў Беларусі будзе выкарыстоўвацца вада Вяльлі, а плянаваны рэактар -- экспэрымэнтальны і пакуль ня дзейнічае нідзе.

На думку Новікавай, плянаваная АЭС загубіць эканоміку як Літвы, так і Беларусі, бо запатрабуе вельмі вялікіх рэсурсаў ад невялікіх і небагатых краін.

Нагадаем, што Беларусь плянуе будаваць новую АЭС у Астравецкім раёне, на адлегласьці прыкладна 50 кілямэтраў ад Вільні, або 30 кілямэтраў ад мяжы зь Літвой.

Плянуецца, што першы блёк пачне дзейнічаць у 2017 годзе, а другі -- у 2018 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG