Сілавыя дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў дэманстрацыяў і расейскіх журналістаў выклікаюць у Маскве заклапочанасьць, заявіў у чацьвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандар Лукашэвіч, паведамляе Інтэрфакс.
«Мы ня раз выказваліся і казалі аб нашай заклапочанасьці такімі праявамі з боку беларускіх уладаў. Дарэчы, ахвярамі іх становяцца вельмі часта, і ў апошнія дні асабліва, расейскія журналісты", -- сказаў А.Лукашэвіч.
"Праўда, іх (расейскіх журналістаў -- Інтэрфакс) адпускаюць, але, тым ня менш, сам факт ужываньня такіх мер у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, вядома, выклікае заклапочанасьць", -- падкрэсьліў прадстаўнік МЗС РФ.
"Разьлічваем, што беларускае кіраўніцтва будзе ў поўнай меры выконваць вядомыя міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў", -- заявіў сп-р Лукашэвіч.