Паводле папярэдніх зьвестак праваабаронцаў, падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня па ўсёй краіне затрымана каля 380 чалавек, у тым ліку больш як 190 у Менску.
У Партызанскім РУЎС Меснку знаходзяцца прыкладна 20 чалавек, у Першамайскім — 20, Фрунзенскім — 25, Заводзкім — 30, Ленінскім — 18, Савецкім —15, Кастрычніцкім — 10, Маскоўскім — каля 50.
Невядомыя ў цывільным зноў перашкаджалі працы журналістаў. Некаторыя карэспандэнты былі зьмешчаны ў міліцэйскія аўтобусы.
У сталіцы акцыя, ініцыяваная інтэрнэт-супольнасьцю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", была арганізавана ў новым фармаце: удзельнікам прапанавалі сабрацца каля ЖЭСаў, а затым накіравацца да "цэнтральнага пункту свайго раёну": Палац спорту (Цэнтральны), парк Дружбы народаў (Савецкі), Нацыянальная бібліятэка (Першамайскі), МТЗ (Партызанскі), унівэрмаг "Беларусь" (Заводзкі), ГЦ "Гіпа" (Ленінскі), ДК чыгуначнікаў (Кастрычніцкі), ГЦ "Тытан" (Маскоўскі), Лядовы палац (Фрунзэнскі).
Ініцыятары заклікалі грамадзян сабрацца ў згаданых месцах і гуляць, "сустракаючыся і знаёмячыся адзін з адным". Пляскаць у далоні можна "толькі пры умове, што вас ня змогуць забраць/зацягнуць куды-небудзь".
6 ліпеня генэральны пракурор Рыгор Васілевіч нагадаў арганізатарам вулічных акцый і супрацоўнікам праваахоўных органаў аб неабходнасьці выконваць закон. Камэнтар Васілевіча разьмешчаны на сайце Генпракуратуры пад загалоўкам "Закон абавязковы для усіх".
Апрача Менску акцыі прайшлі ва усіх абласных цэнтрах, у Мар'інай Горцы, Наваполацку, Маладзечне, Дзяржынску, Глыбокім, Барысаве, Бабруйску.
Апошняя акцыя 3 ліпеня была жорстка разагнана людзьмі ў цывільным. Праваабаронцы паведамілі аб затрыманьні каля 390 чалавек.