Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіча затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы


Памежнікі забралі пашпарт першага кіраўніка незалежнай Беларусі, заявіўшы, што маюць падазрэньне наконт сапраўднасьці дакумэнта.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сам Станіслаў Шушкевіч.

Тым часам цягнік на Менск сышоў, і спадар Шушкевіч не ведае, як яму ўдасца дабрацца дадому. У Вільні Шушкевіч сустракаўся з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан, кіраўнікамі МЗС шэрагу краін Эўразьвязу.

Разам з палітыкам затрымалі групу беларускіх студэнтаў ЭГУ, якія вяртаюцца з вучобы. У іх таксама забралі пашпарты і нічога пры гэтым не патлумачылі.

Спадар Шушкевіч называе сваё затрыманьне на мяжы незаконным і зьвязвае яго з заўтрашнім парадам і магчымымі акцыямі пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG