На вуліцах Менску мінакоў хапаюць маладыя, добра адкормленыя людзі ў цывільным і запіхваюць у аўтобусы і мікрааўтобусы. На гэтых людзях у цывільным няма ніякіх пазнакаў і ніякіх уніформаў, на іх аўтамашынах няма ніякіх нумароў.
Думайце, што хочаце. Магчыма, гэта міліцыянты. Магчыма, кадэбісты. А магчыма, што і БРСМ-аўцы. То бок, такія сучасныя беларускія хунвэйбіны, якія дзейнічаюць, як усе здагадваюцца, са згоды «старшыні Мао», хоць афіцыйнага дазволу на гэта, падпісанага і прыпячатанага, ніхто ім, хутчэй за ўсё, не даваў.
Калі гэта не пачатак беларускай «культурнай рэвалюцыі», 45 гадоў пасьля кітайскай, дык прынамсі пачатак новай беларускай «культуры хапуноў».
«У цывілізаванай краіне гэта проста недапушчальна» – заявіў на адмысловай прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік сталічнай міліцыі. Здагадайцеся зь першага разу, каго ён меў на ўвазе: тых, хто хапаў і запіхваў, ці тых, каго хапалі і запіхвалі.
Выступаючы ў Вільні на міжнароднай канфэрэнцыі, два дні пасьля менскага хапуну, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан каторы ўжо раз заклікала Менск вызваліць палітвязьняў і пачаць дэмакратычныя рэформы.
А ў Варшаве, дзень пасьля менскага хапуну, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абмяркоўваў з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі магчымасьці дыялёгу з рэжымам.
Як падаецца, ні спадарыня Клінтан, ні спадар Сікорскі ня маюць ужо ілюзій наконт ахвоты і магчымасьцяў цяперашняга кіраўніцтва Беларусі ўступіць на шлях дэмакратыі. Але яны далей робяць свае заявы, бо так прынята ў іх цывілізаваных краінах: магчымасьці дыялёгу нельга адмаўляць нават хунвэйбінам.
Але найважнейшая заява, як падаецца, усё яшчэ наперадзе. Магчыма, яна і ня будзе агучаная на вельмі рэпрэзэнтатыўным форуме. Проста нехта Крыс Джарвіс або іншы чыноўнік сярэдняй рукі з МВФ-у выступіць з кароткім паведамленьнем наконт 8 мільярдаў даляраў, якіх папрасілі, каб працягваць «культурную рэвалюцыю» ў асобна ўзятай некітайскай дзяржаве. І тады шмат што праясьніцца. Як тым, хто хапае, так і тым, каго хапаюць.

такія сучасныя беларускія хунвэйбіны, якія дзейнічаюць, як усе здагадваюцца, са згоды «старшыні Мао», хоць афіцыйнага дазволу на гэта, падпісанага і прыпячатанага, ніхто ім, хутчэй за ўсё, не даваў
«У цывілізаванай краіне гэта проста недапушчальна» – заявіў на адмысловай прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік сталічнай міліцыі. Здагадайцеся зь першага разу, каго ён меў на ўвазе: тых, хто хапаў і запіхваў, ці тых, каго хапалі і запіхвалі.
Выступаючы ў Вільні на міжнароднай канфэрэнцыі, два дні пасьля менскага хапуну, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан каторы ўжо раз заклікала Менск вызваліць палітвязьняў і пачаць дэмакратычныя рэформы.
А ў Варшаве, дзень пасьля менскага хапуну, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абмяркоўваў з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі магчымасьці дыялёгу з рэжымам.
Калі гэта не пачатак беларускай «культурнай рэвалюцыі», 45 гадоў пасьля кітайскай, дык прынамсі пачатак новай беларускай «культуры хапуноў»