Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ змагаецца з актывістамі сацыяльных сетак


The Washington Post у сёньняшняй публікацыі камэнтуе ініцыятыву “Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках” і маўклівыя дэманстрацыі ў Беларусі.

КДБ у Беларусі сочыць за актывістамі сацыяльных сетак, каб прадухіліць дэманстрацыі. У інтэрнэце яны заклікаюць да зьменаў у сваёй аўтарытарнай дзяржаве, Беларусі. У рэальным жыцьці яны проста пляскаюць у ладкі і тупаюць нагамі перад міліцыяй і мінакамі, якія сымпатызуюць ім.

Трэцюю сераду запар тысячы маладых актывістаў сацыяльных сетак праводзяць забароненыя дэманстрацыі па ўсёй былой савецкай рэспубліцы.

Дзьве папярэднія дэманстрацыі былі забароненыя і разагнаныя, многія актывісты былі дапытаныя перад трэцяй, праведзенай у сталіцы і ў іншых гарадах краіны, паведаміла аўтарытэтная праваабарончая група "Вясна". Агенты КДБ, як па-ранейшаму завецца беларускае агенцтва бясьпекі, затрымалі сотні чалавек падчас пратэстаў, хаця моладзь не выкрыквала лёзунгаў і ня несла ніякіх транспарантаў.

"Беларусь перажывае сур'ёзны эканамічны крызіс, і яе нязьменны прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка зладзіў паўсюдны перасьлед апазыцыі і крытыкаў ўрада. Улады ўвесь час блякуюць сайты апазыцыі, выкарыстоўваючы такія жа вэб-фільтры, як у Кітаі. Дэмакратычныя актывісты, якія ладзяць акцыі пратэсту па серадах, звычайна выкарыстоўваюць Facebook, Twitter і іншыя сацыяльныя сеткі, каб падтрымаць адзін аднаго.

Сяргей Паўлюкевіч, актывіст, чые публікацыі атрымалі водгук у сотняў тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту, паведаміў, што ў панядзелак ён быў арыштаваны агентамі КДБ і адпушчаны толькі пасьля таго, як раскрыў свае паролі да сацыяльных сеткавых сайтаў.

Ён сказаў, што міліцыя выдаліла яго пасты з заклікамі да пратэстаў супраць палітыкі Лукашэнкі, але ён захоўвае аптымізм з нагоды посьпеху такіх акцый.

"З інтэрнэтам нават гэтыя дыктатарскія ўлады ня могуць заткнуць нам раты", – сказаў Паўлюкевіч у тэлефонным інтэрвію.

"Я стаміўся ад страху," – кажа Антон Валадкевіч, 19-гадовы студэнт з дрэдамі. "Нават у закрытым грамадзтве, неабходна знайсьці спосаб пратэсту. Мы робім гэта, пляскаючы і тупаючы".

Незалежныя інтэрнэт-СМІ і блогеры паведамілі, што ў сераду маўклівыя акцыі адбыліся ў 30 гарадах і паселішчах па ўсёй краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG