У Беларусі зь мінулай суботы дзейнічаюць абмежаваньні на вываз за мяжу аўтамабільнага паліва і сьвініны, птушынага мяса, цукру, мукі, мясных і малочных кансэрваў, цыгарэт беларускай вытворчасьці, крупаў і макаронных вырабаў. Таксама фізычным асобам забаронена вывозіць лядоўні, газавыя пліты, цэмэнт ды пральныя парашкі беларускай вытворчасьці.
Як на гэтыя забароны адрэагавалі жыхары беларускага памежжа? Ці спыніўся напаўлегальны «чаўночны» бізнэс? Падрабязнасьці высьвятлялі рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
На памежным пункце «Брузгі» працягвае дзяжурыць спэцназ міліцыі
12 чэрвеня ўначы на беларуска-польскай мяжы зь беларускага боку быў перакрыты памежны пераход «Брузгі». У стыхійнай акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля 100 чалавек. Каб іх разагнаць, выклікалі АМАП з Горадні. «Гэтае баявое падразьдзяленьне вартуе тут і сёньня, — паведаміла «Свабодзе» супрацоўніца страхавога таварыства Галіна К.:
«АМАП у нас стаіць у чорным адзеньні й міліцыя таксама. Назіраюць за сытуацыяй збоку.
Вось наш адзін кліент быў у Польшчы ў пятніцу. Таму сёньня яго ня выпусьцілі за мяжу. Бо дзейнічае абмежаваньне на выезд у Польшчу толькі праз 5 сутак пасьля папярэдняй паездкі».
Цікаўлюся ў суразмоўцы: ці шмат сёньня ахвотных пераехаць празь мяжу ў Польшчу пасьля разгону акцыі пратэсту?
«Ужо ўтвараецца чарга і з грузавых аўтамабіляў, а таксама легкавікоў».
Увечары 12 чэрвеня на ПП «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня, які абмяжоўвае вываз паліва. Удзельнікі акцыі пратэсту, затрыманыя ў Брузгах, правялі ноч у ізалятары міліцыі Кастрычніцкага раёну Горадні.
Польскія СМІ: «Брутальны разгон дэманстрантаў на памежным пераходзе»
Польскія друкаваныя выданьні і электронныя СМІ пішуць пра разгон стыхійнага мітынгу на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
Буйныя польскія выданьні «Дзеньнік» і «Газэта Выборча» пішуць, што беларускія ўлады ўвялі абмежаваньні на вываз тавараў за мяжу. Паводле «Дзеньніка», тавары, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай, нельга вывозіць часьцей, чым адзін раз на пяць дзён. Размова найперш ідзе пра бэнзін і дызэльнае паліва.
Паводле выданьня, памежны гандаль — галоўная крыніца даходаў для многіх жыхароў як Беларусі, так і Польшчы. Каля ста кіроўцаў заблякавалі мяжу, патрабуючы, каб абмежаваньні былі зьнятыя. Стыхійны мітынг быў разагнаны амапаўцамі.
«Газэта Выборча», распавядаючы пра разгон акцыі, нагадвае, што цэны на паліва ў Беларусі былі паводле загаду Лукашэнкі зьменшаныя. Вываз тавараў, цэны на якія ў Беларусі меншыя, чым у суседніх краінах, прыносіць эканоміцы толькі страты.
Інтэрнэт-выданьне wp.pl піша пра брутальны разгон дэманстрантаў на памежным пераходзе. Паводле выданьня, дзесяткі чалавек былі зьбітыя і арыштаваныя амапаўцамі. Улады накіравалі на месца спантаннага мітынгу аўтазакі і спэцыяльныя аддзелы міліцыі, якія ўжывалі сьлезацечны газ.
На мяжы з Расеяй беларуская мытня таксама пераходзіць на ўзмоцнены рэжым
На Магілёўшчыне мытня таксама пераходзіць на ўзмоцнены рэжым. Як будзе арганізавана праца мытных пастоў, афіцыйныя крыніцы пакуль не паведамляюць.
На ўсходзе рэгіёну мяжа з Расейскай Фэдэрацыяй практычна не існуе. У Хоцімскім раёне, да прыкладу, — толькі перасоўны мытны пункт. Расейцы ў мясцовых крамах — наведнікі частыя, кажуць жыхары райцэнтру. Пра перашкоды ў вывазе беларускіх тавараў хоцімцы пакуль ня ведаюць. Гаворыць адзін зь іх — Валер:
«Людзі як ехалі, так і едуць. Прыкладаў, каб абшуквалі, няма пакуль. Роўна год таму мы да іх ехалі, набывалі макарону, кансэрвы, курыныя кумпячкі, рыбу. Цяпер яны ў нас гэта скупляюць. Рух на мяжы свабодны. Толькі вылоўліваюць, хто вывозіць у Расею мэталалом. Ва ўлады няма сіл, каб справіцца з гэтым. Стаміліся нават міліцыянты гэтыя выконваць усялякія такія загады».
Паводле суразмоўцы, багата хоцімцаў зарабляе на перапродажы харчоў у Расеі. Прыбытак невялікі, але дапамагае жыць ва ўмовах невысокіх заробкаў на радзіме.
Аналягічная хоцімскай сытуацыя ў Клімавіцкім раёне. Клімаўцы перакананыя, што абмежаваньні на вываз тавару не дадуць пазытыўных вынікаў. Расейцаў у крамах не паменее, а тутэйшыя жыхары страцяць магчымасьць зарабіць лішнюю капейчыну. Гаварыць жыхар райцэнтру Сяргей:
«Тут расейцы адчуваюць сябе каралямі. Ім выгадна гэта. Вось для параўнаньня — мая маці, настаўніца на пэнсіі. У яе пэнсія 600 тысяч. Яе старэйшая сястра жыве ў Расеі. У яе пэнсія 8 тысяч расейскіх рублёў. Зразумела, што нават простыя расейцы, калі сюды прыяжджаюць, ужо адчуваюць сябе гаспадарамі жыцьця. Гэтыя меры не цывілізаваныя. Раней жа казалі, што ў нас склады затавараныя, а цяпер абмежаваньні робяць».
Значная частка магілёўскіх гандляроў, у каго ёсьць доступ да гуртавых закупак харчоў, карыстаецца магчымасьцю вывесьці іх у Расею, каб займець валюту. Сярод такіх тавараў — кураціна й сьвініна. На нядаўнім пасяджэньні аблвыканкаму яго старшыня Пётар Руднік страшыў тых бізнэсоўцаў, якія наважацца на вываз тавару ў Расею.
Раздражнялі вывазам не ўкраінцы, а расейцы
Жыхары памежных з Гомельшчынай раёнаў Украіны апошнім часам вывозілі пераважна беларускі цукар, аўсяныя шматкі, масла.
З увядзеньнем пастановы Саўміну № 755 перавоз гэтых тавараў яшчэ больш ускладніўся. Цяпер вываз таго ж цукру абмежаваны 2 кіляграмамі, масла наагул можна вывозіць толькі 1 кіляграм на чалавека.
Спадарыня Натальля, якая нарадзілася на Гомельшчыне, але жыве ва Ўкраіне, кажа, што зараз наагул нешта складана правезьці празь беларускую мяжу:
«Па-першае, усё ўжо зараз па кіляграмах, таму складана нешта перавезьці. Калі вязеш нейкі тавар, мытнікі глядзяць і пытаюць, што і адкуль. Калі лішняя вага, яны абмяжоўваюць».
Прадстаўнік Гомельскай мытні паведаміў журналістам, што за два апошнія дні пасьля ўвядзеньня пастановы № 755 нейкіх асаблівых затрыманьняў не было. Здаралася толькі, што расейцам, якія кіруюцца ва Ўкраіну на адпачынак, не дазвалялі правозіць празь беларуска-ўкраінскую мяжу паліва ў каністрах:
«Затрымліваць не затрымлівалі, бо на сёньняшні дзень рэглямэнт такі, што калі мае месца перавышэньне, то забаронены вываз. Проста забаронены ў нас паводле міжнароднага пагадненьня. Калі гаворка пра паліва, то вывезьці можна тое, што ў баку, і плюс 10 літраў. Калі болей — выбачай, няма магчымасьці. Адмовы былі, але ў асноўным гэта расейцам, якія кіруюцца на адпачынак на поўдзень і якія, мабыць, ня надта чыталі рашэньне Мытнага саюзу».
Тым часам вывозіць беларускія тавары ў бок Расеі, дзе мытнага кантролю няма, можна практычна безь перашкодаў. Адзінае, што на аўтазапраўцы ў Добрушы, апошняй на шляху ў Расею, патрабуюць, каб транзытнікі запраўлялі свае аўтамашыны за валюту. Усё астатняе расейцы возяць бескантрольна.
Добрускія гаспадыні кажуць, што ў Добрушы ў крамах мікрараёну мэліяратараў расейцы скуплялі ўсё:
«Як толькі пачаўся ажыятаж, яны прыяжджалі па Бранскай шашы ў мікрараён мэліяратараў і скуплялі літаральна ўсё. Курэй скуплялі, соль, цукар — усе прадукты».
Жанчыны кажуць, што расейцы выклікалі ў мясцовых жыхароў нават раздражненьне:
«Расейцы раздражнялі, бо маглі купіць мяса-малочнай прадукцыі больш, чым мы».
Фотагалерэя ва ўвесь экран
Дасылай свае фота і відэа!

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

ВАРШАВА

Дзясяткі чалавек былі зьбітыя і арыштаваныя апамаўцамі.
«Газэта Выборча», распавядаючы пра разгон акцыі, нагадвае, што цэны на паліва ў Беларусі былі паводле загаду Лукашэнкі зьменшаныя. Вываз тавараў, цэны на якія ў Беларусі меншыя, чым у суседніх краінах, прыносіць эканоміцы толькі страты.
Інтэрнэт-выданьне wp.pl піша пра брутальны разгон дэманстрантаў на памежным пераходзе. Паводле выданьня, дзесяткі чалавек былі зьбітыя і арыштаваныя амапаўцамі. Улады накіравалі на месца спантаннага мітынгу аўтазакі і спэцыяльныя аддзелы міліцыі, якія ўжывалі сьлезацечны газ.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
На мяжы з Расеяй беларуская мытня таксама пераходзіць на ўзмоцнены рэжым
На Магілёўшчыне мытня таксама пераходзіць на ўзмоцнены рэжым. Як будзе арганізавана праца мытных пастоў, афіцыйныя крыніцы пакуль не паведамляюць.
На ўсходзе рэгіёну мяжа з Расейскай Фэдэрацыяй практычна не існуе. У Хоцімскім раёне, да прыкладу, — толькі перасоўны мытны пункт. Расейцы ў мясцовых крамах — наведнікі частыя, кажуць жыхары райцэнтру. Пра перашкоды ў вывазе беларускіх тавараў хоцімцы пакуль ня ведаюць. Гаворыць адзін зь іх — Валер:
«Людзі як ехалі, так і едуць. Прыкладаў, каб абшуквалі, няма пакуль. Роўна год таму мы да іх ехалі, набывалі макарону, кансэрвы, курыныя кумпячкі, рыбу. Цяпер яны ў нас гэта скупляюць. Рух на мяжы свабодны. Толькі вылоўліваюць, хто вывозіць у Расею мэталалом. Ва ўлады няма сіл, каб справіцца з гэтым. Стаміліся нават міліцыянты гэтыя выконваць усялякія такія загады».
Прыбытак ад продажу харчоў у Расею невялікі, але выжыць дапамагае.
Паводле суразмоўцы, багата хоцімцаў зарабляе на перапродажы харчоў у Расеі. Прыбытак невялікі, але дапамагае жыць ва ўмовах невысокіх заробкаў на радзіме.
Аналягічная хоцімскай сытуацыя ў Клімавіцкім раёне. Клімаўцы перакананыя, што абмежаваньні на вываз тавару не дадуць пазытыўных вынікаў. Расейцаў у крамах не паменее, а тутэйшыя жыхары страцяць магчымасьць зарабіць лішнюю капейчыну. Гаварыць жыхар райцэнтру Сяргей:
«Тут расейцы адчуваюць сябе каралямі. Ім выгадна гэта. Вось для параўнаньня — мая маці, настаўніца на пэнсіі. У яе пэнсія 600 тысяч. Яе старэйшая сястра жыве ў Расеі. У яе пэнсія 8 тысяч расейскіх рублёў. Зразумела, што нават простыя расейцы, калі сюды прыяжджаюць, ужо адчуваюць сябе гаспадарамі жыцьця. Гэтыя меры не цывілізаваныя. Раней жа казалі, што ў нас склады затавараныя, а цяпер абмежаваньні робяць».
Значная частка магілёўскіх гандляроў, у каго ёсьць доступ да гуртавых закупак харчоў, карыстаецца магчымасьцю вывесьці іх у Расею, каб займець валюту. Сярод такіх тавараў — кураціна й сьвініна. На нядаўнім пасяджэньні аблвыканкаму яго старшыня Пётар Руднік страшыў тых бізнэсоўцаў, якія наважацца на вываз тавару ў Расею.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Раздражнялі вывазам не ўкраінцы, а расейцы
Жыхары памежных з Гомельшчынай раёнаў Украіны апошнім часам вывозілі пераважна беларускі цукар, аўсяныя шматкі, масла.
З увядзеньнем пастановы Саўміну № 755 перавоз гэтых тавараў яшчэ больш ускладніўся. Цяпер вываз таго ж цукру абмежаваны 2 кіляграмамі, масла наагул можна вывозіць толькі 1 кіляграм на чалавека.
Спадарыня Натальля, якая нарадзілася на Гомельшчыне, але жыве ва Ўкраіне, кажа, што зараз наагул нешта складана правезьці празь беларускую мяжу:
«Па-першае, усё ўжо зараз па кіляграмах, таму складана нешта перавезьці. Калі вязеш нейкі тавар, мытнікі глядзяць і пытаюць, што і адкуль. Калі лішняя вага, яны абмяжоўваюць».
Гомельскія гаспадыні вінавацяць расейцаў, што тыя «скупляюць літаральна ўсё».
Прадстаўнік Гомельскай мытні паведаміў журналістам, што за два апошнія дні пасьля ўвядзеньня пастановы № 755 нейкіх асаблівых затрыманьняў не было. Здаралася толькі, што расейцам, якія кіруюцца ва Ўкраіну на адпачынак, не дазвалялі правозіць празь беларуска-ўкраінскую мяжу паліва ў каністрах:
«Затрымліваць не затрымлівалі, бо на сёньняшні дзень рэглямэнт такі, што калі мае месца перавышэньне, то забаронены вываз. Проста забаронены ў нас паводле міжнароднага пагадненьня. Калі гаворка пра паліва, то вывезьці можна тое, што ў баку, і плюс 10 літраў. Калі болей — выбачай, няма магчымасьці. Адмовы былі, але ў асноўным гэта расейцам, якія кіруюцца на адпачынак на поўдзень і якія, мабыць, ня надта чыталі рашэньне Мытнага саюзу».
Тым часам вывозіць беларускія тавары ў бок Расеі, дзе мытнага кантролю няма, можна практычна безь перашкодаў. Адзінае, што на аўтазапраўцы ў Добрушы, апошняй на шляху ў Расею, патрабуюць, каб транзытнікі запраўлялі свае аўтамашыны за валюту. Усё астатняе расейцы возяць бескантрольна.
Добрускія гаспадыні кажуць, што ў Добрушы ў крамах мікрараёну мэліяратараў расейцы скуплялі ўсё:
«Як толькі пачаўся ажыятаж, яны прыяжджалі па Бранскай шашы ў мікрараён мэліяратараў і скуплялі літаральна ўсё. Курэй скуплялі, соль, цукар — усе прадукты».
Жанчыны кажуць, што расейцы выклікалі ў мясцовых жыхароў нават раздражненьне:
«Расейцы раздражнялі, бо маглі купіць мяса-малочнай прадукцыі больш, чым мы».
Фотаконкурс «Дзе мае 500 даляраў?»
Фотагалерэя ва ўвесь экран
Дасылай свае фота і відэа!