Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўмін забараніў вывозіць тавар зь Беларусі


Ад нуля гадзін 12 чэрвеня ў Беларусі ўведзеная забарона на вываз некаторых беларускіх тавараў за межы Мытнага саюза, а таксама нормы вывазу.

Як адзначылі БелТА ў прэс-службе беларускага ўраду, вываз фізычнымі асобамі зь Беларусі за межы Мытнага саюза тавараў звыш устаноўленых нормаў дапускаецца пры ўмове выплаты спэцыяльнага збору ў памеры двухразовай сярэдняй цаны названых тавараў. Таксама ўсталявана абмежаваньне на продаж аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях у аб'ёме не больш за 200 літраў на адзін грузавы транспартны сродак. Пастановай забараняецца рэалізацыя тавараў фізычным асобам са складоў, баз, з падсобных памяшканьняў арганізацый.

Дакумэнтам зацьверджаны пералік тавараў і нормы іх вывазу, пры перавышэньні якіх неабходна выплаціць спэцыяльны збор, а таксама пералік тавараў, часова забароненых да вывазу фізычнымі асобамі.

Спэцыяльны збор падлягае да выплаты пры вывазе ялавічыны і мяса птушкі, цукру, мукі, сычужных сыроў (норма вывазу - 2 кг), масла жывёльнага (1 кг), тытунёвых вырабаў беларускай вытворчасьці (2 пачкі), кансэрвы мясных і малочных (5 слоікаў) .

У пералік тавараў, часова забароненых да вывазу фізычнымі асобамі, увайшлі бытавыя халадзільнікі і маразільнікі вытворчасьці ЗАТ "Атлант", газавыя пліты (беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства "Брэстгазаапарат"), цэмэнт (ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", РУП "Беларускі цэмэнтны завод", РУП "Крычаўцэмэнтнашыфер"), сынтэтычныя мыючыя сродкі (ААТ "Бархім"), крупы (у асартымэнце) і макаронныя вырабы незалежна ад арганізацыі-вытворцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG