Надалей пагаршаецца эканамічная сытуацыя на буйных прамысловых прадпрыемствах у рэгіёнах. Працаўнікі адкрыта скардзяцца на зьніжэньне заробкаў, абураныя ростам цэнаў. Але адкрыта пратэставаць апасаюцца.
Настроямі ў рабочым асяродзьдзі цікавіліся рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Нафтаперапрацоўшчыкі зайздросьцяць таму, хто п’е моркаўны сок
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) заканчваецца плянавы рамонт, які цягнецца ад пачатку траўня. У зьвязку з эканамічным крызысам калектыву праіндэксавалі заробкі. Пра гэта паведаміў адзін з рабочых прадпрыемства:
«Вось учора мы атрымалі заробак за травень, і нам, усім працаўнікам НПЗ, павялічылі яго на 71 тысячу рублёў. Праіндэксавалі. Так у рахунку й напісалі: індэксацыя. 71 тысяча — гэта адзін раз схадзіць у краму й падсілкавацца добра. Праўда, калі ня піць моркаўны сок за 40 тысяч, пра што нядаўна прызнаўся на старонках газэты „СБ — Беларусь сегодня“ яе галоўны рэдактар Павал Якубовіч».
Рабочы апавядае, што праз наўпроставую ўнутраную радыёсувязь кіраўнікі прадпрыемства іншы раз тлумачаць калектыву сытуацыю на заводзе.
Калі цэны на паліва падняліся да 5 тысяч рублёў, на заводзе ўздыхнулі з палёгкай: продаж вырабленых нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак быў для прадпрыемства стратны:
«Нам для заводу гэта добра было, калі паднялі кошт паліва да 5 тысяч. На ўнутраны рынак завод са стратамі працуе. Любы продаж паліва на ўнутраным рынку стратны для НПЗ. Страты заводу — прыбыткаў няма».
Нафтаперапрацоўчая галіна і даходы ад экспарту сьветлых нафтапрадуктаў да нядаўняга часу лічыліся асновай беларускай эканомікі. Сытуацыя зьмянілася пасьля патрабаваньня Расеі вяртаць ёй мыта на нафту.
Нават пры поўнай загрузцы Мазырскі НПЗ працуе са стратамі
Нават пры поўнай загрузцы ў першыя месяцы гэтага году нафтаперапрацоўшчыкі працавалі са стратамі. У лютым, напрыклад, паводле паведамленьня некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, страты на МНПЗ склалі калі 19 мільёнаў даляраў.
Прыбыткі прадпрыемству неяк удавалася папаўняць за кошт экспартнага продажу бэнзіну й дызэльнага паліва.
Адміністрацыйнае зьніжэньне цэнаў на нафтапрадукты 9 чэрвеня ў сярэднім на 17,9 працэнта азначае, што пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак зноў будуць стратнымі для НПЗ.
Нават на «багатым» прадпрыемстве людзі не атрымліваюць абяцаныя ім раней $500
Полацкае прадпрыемства «Шкловалакно» зарабляе валюту — прадае сваю прадукцыю за мяжу. Але і тут узровень заробкаў невысокі.
Заробкі ў даляравым эквіваленце істотна зьнізіліся, кажа тамтэйшы працаўнік Мікола Шарах:
«Як і ўва ўсіх: заробак упаў на 50–60%, хоць мы валюту зарабляем, і тэарэтычна заробак мусіў падрасьці. Бо гэта ж „фанцікаў“ стала больш за адзін даляр, даляраў столькі ж — значыць, „фанцікаў“ мы зарабляем больш. Але нам і тых „фанцікаў“ не дабавілі. Народ зарабляе блізу 1 мільёна 800…»
Паводле нескладаных падлікаў гэта 370–380 даляраў. Значыць, нават на самым «багатым» полацкім прадпрыемстве людзі не атрымліваюць тых «абавязковых» 500 даляраў, пра якія заяўляў раней Аляксандар Лукашэнка. Дакладней, атрымлівалі адзін месяц — у сьнежні мінулага году, калі трэба было даваць справаздачу ўраду і ў заробак улічылі ўсе магчымая надбаўкі, распавёў Мікола Шарах. Ён — актывіст Свабоднага прафсаюзу, які настойвае на тым, каб паводле калектыўнай дамовы мінімальны заробак адпавядаў абяцанаму:
«Зараз працуе камісія па перамовах, і я ўпершыню ў яе ўключаны як прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу. Мы далі свае прапановы, што заробак не павінен быць меншы за 500 даляраў, як Аляксандар Лукашэнка ўсенародна паабяцаў! Гэта тая аснова, ад якой мы будзем адштурхоўвацца…».
Свабодны прафсаюз спрабуе адстойваць інтарэсы рабочых, якія сёньня ў разгубленасьці, гаворыць Мікола Шарах:
«Разгубленасьць — во які настрой! З аднаго боку людзі абураныя, а з другога — баяцца. І разгубленыя: а раптам нехта нешта нам зробіць? А што мы самі нешта зробім — такога няма! Таму я ня бачу ў пралетарыяце рухаючай сілы, якую бачыў там Карл Маркс. А бачу разгублены статак, які ішоў за сваім правадыром, а цяпер ня ведае, што рабіць!».
Адзінае выйсьце, якое бачаць некаторыя, — гэта звольніцца з прадпрыемства, працягвае прафсаюзны актывіст з полацкага «Шкловалакна». І дадае: раней уладкавацца сюды можна было толькі па блату, а цяпер штомесяц у кожным цэху — звальненьні:
«У месяц у нас 2–3 чалавекі звальняюцца. Моладзь едзе ў Расею. Там ёсьць прадпрыемства падобнага профілю, дый туды едуць. Там заробак цяпер 40 тысяч рублёў расейскіх, а колькі гэта на нашы — нават падлічыць цяпер цяжка!».
Крызісныя тэндэнцыі на Аршанскім ільнокамбінаце
Тая самая тэндэнцыя назіраецца і на яшчэ адным буйным прадпрыемстве Віцебшчыны — на Аршанскім ільнокамбінаце: афіцыйны сайт паведамляе пра шматлікія вакансіі па самых розных спэцыяльнасьцях.
Калі ёсьць вакансіі, значыць, няма каму працаваць, разважае рабочы:
«Раз вакансіі, значыць, ніхто працаваць ня хоча. Старыя рабочыя сыходзяць, а моладзі такой працы ня трэба. Лепей гандляваць чымсьці, чым за станком стаяць. Гэта цяпер выгадней».
Сярэднія заробкі на ільнокамбінаце — ад мільёна да паўтара, але ёсьць і ніжэйшыя. Прадпрыемства мае запазычанасьці за электраэнэргію і не спраўляецца з сучаснымі тэхналёгіямі вырабу ільняной тканіны — для гэтага трэба больш сучаснае абсталяваньне.
«Яно ўвесь час старое! Што там абнавілі — цэх адзін новы, нешта ўвапхнулі туды такое. Паказуху ж можна на маленькім кавалачку наладзіць, гэта нічога ня значыць! Цяпер адна ткацкая машына сотні тысяч даляраў каштуе, дык колькі іх можна памяняць?».
Ільнаводам даводзіцца адмаўляцца ад нібыта выратавальнай Лукашэнкавай прапановы
Праз тое, што абсталяваньне на прадпрыемстве састарэлае, давялося адмовіцца ад ідэі стварэньня ільнянога холдынгу, якую шырока рэклямавалі пасьля нарады на ільнокамбінаце з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў сакавіку мінулага году. Холдынг абвясьцілі паратункам для ільнаводзтва і вытворчасьці ды абяцалі стварыць да канца гэтага году, але 19 траўня намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі абвясьціў, што ўсё адкладаецца — і на нявызначаны час.
Заробкі ўпалі на 200 прадпрыемствах рэгіёну
На Магілёўшчыне пра тое, што сярэдні заробак павінен быць 500 даляраў, улада ўжо ня згадвае. Цяпер чыноўнікі кажуць пра выплату заробленага ў час. Зрэдку нагадваюць, што заробкі павінны расьці.
Амаль кожны месяц чыноўнікі патрабуюць ад прамыслоўцаў выплачваць заробкі да 25-га чысла. На буйных прадпрыемствах такія загады пакуль выконваюцца. Што ж тычыцца росту заробкаў, то падстаў для пахвальбы ў вэртыкалі няшмат.
«Што тычыцца ўзроўню заработнай платы, то гэтай працай таксама трэба займацца з улікам росту цэнаў на прадукты харчаваньня, тавары першай неабходнасьці. Цяпер вось гэтыя курсы незразумелыя, але мы ж прытрымліваемся афіцыйнага курсу. 250 даляраў — ніжэй ужо не павінна быць, нават хаця б па гэтым курсе, і імкнуцца да таго, каб трыста даляраў мы забясьпечвалі», — настаўляе прамыслоўцаў намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.
Пра сытуацыю на прадпрыемствах людзі гавораць неахвотна. Баяцца магчымых праблемаў. Работніца бабруйскага заводу тармазной апаратуры й мэханізмаў Тацяна заяўляе, што заробкі павялічваюцца:
«Вось літаральна за два месяцы ўзьняліся на дваццаць пяць працэнтаў. У гэтым месяцы ў сярэднім у нас выйшла 1 мільён 400 — 1 мільён 500. Гэта 250–300 даляраў».
Карэспандэнт: «Людзі ці задаволеныя заробкам? Ці ўсё ж кажуць, што ён недастатковы?».
Спадарыня Тацяна: «Канечне, людзі незадаволеныя. Але нібыта нам абяцаюць яго ўзьняць. Вы ж разумееце».
Людзі бурчаць нават на «прэзыдэнцкім» заводзе
У Магілёве на «прэзыдэнцкім» вагонабудаўнічым заводзе заробкі выплачваюцца ў час, а пра іх памер апавядае зваршчык Валадар:
«Учора мы атрымалі разьліковыя квіткі. У мяне на выдачу атрымаўся мільён. У кагосьці — мільён дзьвесьце, мільён чатырыста. Людзі незадаволеныя. Дзясятак чалавек, пэўна, ужо заявы рыхтуюць. Адзінае, на што здатныя, — гэта на звальненьне. Мне прапаноўвалі арганізаваць страйк, аднак гэта была прапанова такая, што я буду арганізоўваць. Ня хочуць нічога рабіць. Ні ў якую. Нават у курылках герояў няма».
Паводле суразмоўцы, у адным з элітных цэхаў заводу расцэнкі зьменшылі на сорак працэнтаў. Людзі бурчаць, але ня болей.
Каб апярэдзіць людзкую незадаволенасьць, улада патрабуе ад прамыслоўцаў павелічэньня заробкаў на 10–15 працэнтаў. Зь якіх крыніц будуць узятыя тыя працэнты, ня згадваецца.
Тым часам на 200 прадпрыемствах рэгіёну заробкі не дацягваюць да мільёна. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. На пачатку году заяўлялася, што такія прадпрыемствы ня будуць падтрымлівацца сродкамі дзяржаўнага бюджэту.
Незалежны прафсаюз зьвяртаецца з патрабаваньнямі да адміністрацыі «ААТ Гродна-Азот»
Найбольш буйныя прадпрыемствы Гарадзеншчыны працуюць надалей. Праўда, людзі ўсё часьцей наракаюць, што іх заробкі зьядае дэвальвацыя рубля.
Хімічнае прадпрыемства «ААТ Гродна-Азот» працуе ў звычайным рэжыме. Але, са слоў лідэра Незалежнага прафсаюзу Сяргея Антусевіча, на настрой рабочых узьдзейнічае атмасфэра агульнага крызісу.
«Натуральна, што незадаволенасьць у людзей вялікая і расьце, бо яны ж атрымліваюць заробак рублямі, а пачынаецца сэзон адпачынкаў — і нікуды ня могуць выехаць, як, дарэчы, і іншыя. Кошты растуць фактычна на ўсё, людзі ходзяць у крамы, бачаць гэта. Але гаварыць пра нейкі арганізаваны супраціў гэтаму таксама вельмі-вельмі рана».
За пэрыяд дэвальвацыі рубля заробкі на прадпрыемстве, са слоў Сяргея Антусевіча, не падымаліся, адно што на Дзень хіміка выдалі рабочым прэміі.
Незалежны прафсаюз яшчэ ў траўні зьвярнуўся да адміністрацыі прадпрыемства з патрабаваньнем выплаты кампэнсацыі працоўным, але пакуль адказу не атрымаў.
Антусевіч: «Калі дэвальвацыя адбылася афіцыйная на 56%, то кошты ўжо ў траўні вырасьлі амаль у два разы. І каб папярэдзіць, хаця б ня страціць тое, што мелі, мы патрабавалі кампэнсацыі. Адміністрацыя мае тэрмін для адказу, і, думаю, там будуць чакаць да канца. А ў панядзелак у нас мае адбыцца апэратыўная нарада пры генэральным дырэктары, куды нас таксама запрасілі. Пабачым».
У Слоніме спыніла працу фабрыка
На слонімскім прадзільна-нітачным камбінаце трымаліся ці ня самыя высокія заробкі ў горадзе. З пачаткам крызісу, са слоў рабочага, спадара Ўладзімера, ужо з 15 траўня адну зьмену адправілі ў адпачынак, а з 1 чэрвеня фабрыка прыпыніла працу, як тлумачыць кіраўніцтва, для рамонту кацельні.
Са слоў спадара, на фабрыцы надалей працягваецца рэканструкцыя. Праўда, рабочыя, хто ў вымушаных адпачынках, нэрвова перажываюць гэтыя часы.
Спадар: «Многія ўжо адкрыта не баяцца на Лукашэнку каціць бочкі. І ўвогуле тыя яго апалягеты прыціхлі. Іх і так апошнім часам не было чуваць, а цяпер маўчаць і нават падтакваюць. А нядаўна мне сказаў адзін чалавек: ну мы ж ня ведалі, што ён такі…».
Настроямі ў рабочым асяродзьдзі цікавіліся рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Нафтаперапрацоўшчыкі зайздросьцяць таму, хто п’е моркаўны сок
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) заканчваецца плянавы рамонт, які цягнецца ад пачатку траўня. У зьвязку з эканамічным крызысам калектыву праіндэксавалі заробкі. Пра гэта паведаміў адзін з рабочых прадпрыемства:
«Вось учора мы атрымалі заробак за травень, і нам, усім працаўнікам НПЗ, павялічылі яго на 71 тысячу рублёў. Праіндэксавалі. Так у рахунку й напісалі: індэксацыя. 71 тысяча — гэта адзін раз схадзіць у краму й падсілкавацца добра. Праўда, калі ня піць моркаўны сок за 40 тысяч, пра што нядаўна прызнаўся на старонках газэты „СБ — Беларусь сегодня“ яе галоўны рэдактар Павал Якубовіч».
Рабочы апавядае, што праз наўпроставую ўнутраную радыёсувязь кіраўнікі прадпрыемства іншы раз тлумачаць калектыву сытуацыю на заводзе.
Калі цэны на паліва падняліся да 5 тысяч рублёў, на заводзе ўздыхнулі з палёгкай: продаж вырабленых нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак быў для прадпрыемства стратны:
«Нам для заводу гэта добра было, калі паднялі кошт паліва да 5 тысяч. На ўнутраны рынак завод са стратамі працуе. Любы продаж паліва на ўнутраным рынку стратны для НПЗ. Страты заводу — прыбыткаў няма».
Нафтаперапрацоўчая галіна і даходы ад экспарту сьветлых нафтапрадуктаў да нядаўняга часу лічыліся асновай беларускай эканомікі. Сытуацыя зьмянілася пасьля патрабаваньня Расеі вяртаць ёй мыта на нафту.
Нават пры поўнай загрузцы Мазырскі НПЗ працуе са стратамі
Нават пры поўнай загрузцы ў першыя месяцы гэтага году нафтаперапрацоўшчыкі працавалі са стратамі. У лютым, напрыклад, паводле паведамленьня некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, страты на МНПЗ склалі калі 19 мільёнаў даляраў.
Прыбыткі прадпрыемству неяк удавалася папаўняць за кошт экспартнага продажу бэнзіну й дызэльнага паліва.
Адміністрацыйнае зьніжэньне цэнаў на нафтапрадукты 9 чэрвеня ў сярэднім на 17,9 працэнта азначае, што пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак зноў будуць стратнымі для НПЗ.
ВІЦЕБШЧЫНА
Нават на «багатым» прадпрыемстве людзі не атрымліваюць абяцаныя ім раней $500
Полацкае прадпрыемства «Шкловалакно» зарабляе валюту — прадае сваю прадукцыю за мяжу. Але і тут узровень заробкаў невысокі.
Заробкі ў даляравым эквіваленце істотна зьнізіліся, кажа тамтэйшы працаўнік Мікола Шарах:
«Як і ўва ўсіх: заробак упаў на 50–60%, хоць мы валюту зарабляем, і тэарэтычна заробак мусіў падрасьці. Бо гэта ж „фанцікаў“ стала больш за адзін даляр, даляраў столькі ж — значыць, „фанцікаў“ мы зарабляем больш. Але нам і тых „фанцікаў“ не дабавілі. Народ зарабляе блізу 1 мільёна 800…»
Паводле нескладаных падлікаў гэта 370–380 даляраў. Значыць, нават на самым «багатым» полацкім прадпрыемстве людзі не атрымліваюць тых «абавязковых» 500 даляраў, пра якія заяўляў раней Аляксандар Лукашэнка. Дакладней, атрымлівалі адзін месяц — у сьнежні мінулага году, калі трэба было даваць справаздачу ўраду і ў заробак улічылі ўсе магчымая надбаўкі, распавёў Мікола Шарах. Ён — актывіст Свабоднага прафсаюзу, які настойвае на тым, каб паводле калектыўнай дамовы мінімальны заробак адпавядаў абяцанаму:
«Зараз працуе камісія па перамовах, і я ўпершыню ў яе ўключаны як прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу. Мы далі свае прапановы, што заробак не павінен быць меншы за 500 даляраў, як Аляксандар Лукашэнка ўсенародна паабяцаў! Гэта тая аснова, ад якой мы будзем адштурхоўвацца…».
Свабодны прафсаюз спрабуе адстойваць інтарэсы рабочых, якія сёньня ў разгубленасьці, гаворыць Мікола Шарах:
«Разгубленасьць — во які настрой! З аднаго боку людзі абураныя, а з другога — баяцца. І разгубленыя: а раптам нехта нешта нам зробіць? А што мы самі нешта зробім — такога няма! Таму я ня бачу ў пралетарыяце рухаючай сілы, якую бачыў там Карл Маркс. А бачу разгублены статак, які ішоў за сваім правадыром, а цяпер ня ведае, што рабіць!».
«Раней уладкавацца сюды можна было толькі, як гаворыцца, па блату, а цяпер у кожным цэху — звальненьні».
Адзінае выйсьце, якое бачаць некаторыя, — гэта звольніцца з прадпрыемства, працягвае прафсаюзны актывіст з полацкага «Шкловалакна». І дадае: раней уладкавацца сюды можна было толькі па блату, а цяпер штомесяц у кожным цэху — звальненьні:
«У месяц у нас 2–3 чалавекі звальняюцца. Моладзь едзе ў Расею. Там ёсьць прадпрыемства падобнага профілю, дый туды едуць. Там заробак цяпер 40 тысяч рублёў расейскіх, а колькі гэта на нашы — нават падлічыць цяпер цяжка!».
Крызісныя тэндэнцыі на Аршанскім ільнокамбінаце
Тая самая тэндэнцыя назіраецца і на яшчэ адным буйным прадпрыемстве Віцебшчыны — на Аршанскім ільнокамбінаце: афіцыйны сайт паведамляе пра шматлікія вакансіі па самых розных спэцыяльнасьцях.
Калі ёсьць вакансіі, значыць, няма каму працаваць, разважае рабочы:
«Раз вакансіі, значыць, ніхто працаваць ня хоча. Старыя рабочыя сыходзяць, а моладзі такой працы ня трэба. Лепей гандляваць чымсьці, чым за станком стаяць. Гэта цяпер выгадней».
Сярэднія заробкі на ільнокамбінаце — ад мільёна да паўтара, але ёсьць і ніжэйшыя. Прадпрыемства мае запазычанасьці за электраэнэргію і не спраўляецца з сучаснымі тэхналёгіямі вырабу ільняной тканіны — для гэтага трэба больш сучаснае абсталяваньне.
«Яно ўвесь час старое! Што там абнавілі — цэх адзін новы, нешта ўвапхнулі туды такое. Паказуху ж можна на маленькім кавалачку наладзіць, гэта нічога ня значыць! Цяпер адна ткацкая машына сотні тысяч даляраў каштуе, дык колькі іх можна памяняць?».
Ільнаводам даводзіцца адмаўляцца ад нібыта выратавальнай Лукашэнкавай прапановы
Праз тое, што абсталяваньне на прадпрыемстве састарэлае, давялося адмовіцца ад ідэі стварэньня ільнянога холдынгу, якую шырока рэклямавалі пасьля нарады на ільнокамбінаце з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў сакавіку мінулага году. Холдынг абвясьцілі паратункам для ільнаводзтва і вытворчасьці ды абяцалі стварыць да канца гэтага году, але 19 траўня намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі абвясьціў, што ўсё адкладаецца — і на нявызначаны час.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Заробкі ўпалі на 200 прадпрыемствах рэгіёну
На Магілёўшчыне пра тое, што сярэдні заробак павінен быць 500 даляраў, улада ўжо ня згадвае. Цяпер чыноўнікі кажуць пра выплату заробленага ў час. Зрэдку нагадваюць, што заробкі павінны расьці.
Амаль кожны месяц чыноўнікі патрабуюць ад прамыслоўцаў выплачваць заробкі да 25-га чысла. На буйных прадпрыемствах такія загады пакуль выконваюцца. Што ж тычыцца росту заробкаў, то падстаў для пахвальбы ў вэртыкалі няшмат.
«Што тычыцца ўзроўню заработнай платы, то гэтай працай таксама трэба займацца з улікам росту цэнаў на прадукты харчаваньня, тавары першай неабходнасьці. Цяпер вось гэтыя курсы незразумелыя, але мы ж прытрымліваемся афіцыйнага курсу. 250 даляраў — ніжэй ужо не павінна быць, нават хаця б па гэтым курсе, і імкнуцца да таго, каб трыста даляраў мы забясьпечвалі», — настаўляе прамыслоўцаў намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.
Пра сытуацыю на прадпрыемствах людзі гавораць неахвотна. Баяцца магчымых праблемаў. Работніца бабруйскага заводу тармазной апаратуры й мэханізмаў Тацяна заяўляе, што заробкі павялічваюцца:
Канечне, людзі ўжо незадаволеныя!
Карэспандэнт: «Людзі ці задаволеныя заробкам? Ці ўсё ж кажуць, што ён недастатковы?».
Спадарыня Тацяна: «Канечне, людзі незадаволеныя. Але нібыта нам абяцаюць яго ўзьняць. Вы ж разумееце».
Людзі бурчаць нават на «прэзыдэнцкім» заводзе
У Магілёве на «прэзыдэнцкім» вагонабудаўнічым заводзе заробкі выплачваюцца ў час, а пра іх памер апавядае зваршчык Валадар:
«Учора мы атрымалі разьліковыя квіткі. У мяне на выдачу атрымаўся мільён. У кагосьці — мільён дзьвесьце, мільён чатырыста. Людзі незадаволеныя. Дзясятак чалавек, пэўна, ужо заявы рыхтуюць. Адзінае, на што здатныя, — гэта на звальненьне. Мне прапаноўвалі арганізаваць страйк, аднак гэта была прапанова такая, што я буду арганізоўваць. Ня хочуць нічога рабіць. Ні ў якую. Нават у курылках герояў няма».
Паводле суразмоўцы, у адным з элітных цэхаў заводу расцэнкі зьменшылі на сорак працэнтаў. Людзі бурчаць, але ня болей.
Каб апярэдзіць людзкую незадаволенасьць, улада патрабуе ад прамыслоўцаў павелічэньня заробкаў на 10–15 працэнтаў. Зь якіх крыніц будуць узятыя тыя працэнты, ня згадваецца.
Тым часам на 200 прадпрыемствах рэгіёну заробкі не дацягваюць да мільёна. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. На пачатку году заяўлялася, што такія прадпрыемствы ня будуць падтрымлівацца сродкамі дзяржаўнага бюджэту.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Незалежны прафсаюз зьвяртаецца з патрабаваньнямі да адміністрацыі «ААТ Гродна-Азот»
Найбольш буйныя прадпрыемствы Гарадзеншчыны працуюць надалей. Праўда, людзі ўсё часьцей наракаюць, што іх заробкі зьядае дэвальвацыя рубля.
Хімічнае прадпрыемства «ААТ Гродна-Азот» працуе ў звычайным рэжыме. Але, са слоў лідэра Незалежнага прафсаюзу Сяргея Антусевіча, на настрой рабочых узьдзейнічае атмасфэра агульнага крызісу.
«Натуральна, што незадаволенасьць у людзей вялікая і расьце, бо яны ж атрымліваюць заробак рублямі, а пачынаецца сэзон адпачынкаў — і нікуды ня могуць выехаць, як, дарэчы, і іншыя. Кошты растуць фактычна на ўсё, людзі ходзяць у крамы, бачаць гэта. Але гаварыць пра нейкі арганізаваны супраціў гэтаму таксама вельмі-вельмі рана».
За пэрыяд дэвальвацыі рубля заробкі на прадпрыемстве, са слоў Сяргея Антусевіча, не падымаліся, адно што на Дзень хіміка выдалі рабочым прэміі.
Незалежны прафсаюз яшчэ ў траўні зьвярнуўся да адміністрацыі прадпрыемства з патрабаваньнем выплаты кампэнсацыі працоўным, але пакуль адказу не атрымаў.
Антусевіч: «Калі дэвальвацыя адбылася афіцыйная на 56%, то кошты ўжо ў траўні вырасьлі амаль у два разы. І каб папярэдзіць, хаця б ня страціць тое, што мелі, мы патрабавалі кампэнсацыі. Адміністрацыя мае тэрмін для адказу, і, думаю, там будуць чакаць да канца. А ў панядзелак у нас мае адбыцца апэратыўная нарада пры генэральным дырэктары, куды нас таксама запрасілі. Пабачым».
У Слоніме спыніла працу фабрыка
Мы ж ня ведалі, што ён такі…