Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт па правах чалавека ПА АБСЭ асудзіў прысуды ў Менску


Вальбурга Габсбург Дуглас
Вальбурга Габсбург Дуглас
Як заявіла старшыня Камітэту ПА АБСЭ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях Вальбурга Габсбург Дуглас (Швэцыя), учорашні прысуд у Менску Міколу Статкевічу і Зьмітру Вусу, а таксама ранейшы прысуд Андрэю Саньнікаву дэманструюць «сур’ёзны недахоп павагі да палітычнага дыялёгу» з боку беларускіх уладаў.

Паводле яе слоў, у пакараньні доўгімі турэмнымі тэрмінамі трох апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта «цяжка ўбачыць што-небудзь іншае за палітычную адплату тым, хто агучвае сваё незалежнае меркаваньне».

Старшыня парлямэнцкага камітэту АБСЭ выказала надзею на тое, што беларускія ўлады ўсё ж «перагледзяць свае рашэньні і прадэманструюць гатоўнасьць удзельнічаць у рэальным палітычным працэсе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG