Сёньня Рада Эўразьвязу разгледзела пытаньне аб дадатковых санкцыях адносна афіцыйнага Менску. Беларусь патрапіла ў шэраг такіх краін, як Сірыя, Лібія і Іран. Меркавалася, што будуць уведзеныя эканамічныя санкцыі супраць шэрагу прадпрыемстваў, сярод якіх «Белнафтахім», «Белтэхэкспарт», «Трайпл» і «Беларускалій», якія лічацца фінансавымі «дойнымі каровамі» Аляксандра Лукашэнкі. Але ў выніку Рада абмежавалася пашырэньнем візавых санкцый -- сьпіс неўязных у Эўропу папоўніўся яшчэ 13-цю прозьвішчамі пракурораў і судзьдзяў, тых, хто вяршыў суды ў справе 19 сьнежня.
Гледзячы па ўсім, беларускія ўлады ўспрымалі пагрозу эканамічных санкцый досыць сур'ёзна. З аднаго боку гучалі грозныя абяцаньні ўвесьці ў адказ забарону на выезд для соцень апазыцыянэраў, зь іншага боку – даволі мяккія прысуды Ўладзімеру Някляеву і яго паплечнікам, вяртаньне канфіскаванай маёмасьці сябрам АГП, якія чакаюць суду, загадкавы перанос абвяшчэньня прысуду яшчэ двум былым кандыдатам у прэзыдэнты Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу. Можа, і сапраўды прычына ў хваробе судзьдзі, але хутчэй за ўсё вырашылі не дражніць брусэльскіх «гусей» -- вялікія тэрміны зьняволеньня яшчэ двух экс-кандыдатаў літаральна напярэдадні пасяджэньня Рады Эўразьвязу істотна падвышалі б імавернасьць увядзеньня санкцыяў.
Месяц таму, калі пытаньне эканамічных санкцый таксама абмяркоўвалася, адбыўся тэракт у менскім мэтро, уводзіць санкцыі адразу пасьля яго неяк не выпадала.
Як адзначаюць многія экспэрты, зараз санкцыі не ўвялі з прычыны гаротнага стану беларускай эканомікі. Санкцыі выглядалі б у вачах многіх беларусаў, як дабіваньне іх эканомікі, а эўрапейскія палітыкі не зацікаўленыя ў такім вобразе.
Але ў пэўным сэнсе заходнія санкцыі адносна Беларусі ўжо «ўвяла» беларуская ўлада сваёй мудрай палітыкай. Вал рэпрэсіяў, які пачаўся 19 сьнежня і не спадае дагэтуль, пасварыў Беларусь з Захадам, ці будуць санкцыі – Бог ведае, а вось што дапамогі пры такіх стасунках ня бачыць, як сваіх вушэй – гэта пэўна.
А тут крызіс. І Расея, якая больш не купляецца на формулу «пацалункі ў абмен на газ», а патрабуе ў абмен на дапамогу беларускія прадпрыемствы. Разумеючы, у які кут беларуская ўлада загнала сама сябе, патрабуе ветліва, маўляў, ня хочаце – не прадавайце, шукайце грошы, дзе хочаце, сьвет вялікі.
Магчыма жэсты афіцыйнага Менску кшталту асобных мяккіх прысудаў і зрабілі пэўны ўплыў на эўрапейскія рашэньні. Але ня выключана, што ў Брусэлі дзейнічалі паводле формулы – пагроза мацней за выкананьне. Увесьці эканамічныя санкцыі ніколі ня позна, валютны і эканамічны крызіс дзейнічае мацней за любыя санкцыі.
Пашырэньнем візавых санкцый Эўропа дэманструе належную рашучасьць, паказвае, што без выкананьня Менскам вядомых умоваў – вызваленьня палітвязьняў, спадзяваньні на дапамогу і садзеяньне марныя. А неўвядзеньнем эканамічных санкцый пакідае дзьверы адчыненымі, дае магчымасьць афіцыйнаму Менску зрабіць крокі ў правільным накірунку, захаваўшы твар.
Ну, можа не зусім захаваўшы. Але з прычыны эканамічнага крызісу беларускі афіцыйны бок патрапіў у сытуацыю, калі твар – гэта далёка ня самае дарагое, што ён можа згубіць ад гэтага супрацьстаяньня з Захадам.