1 млрд даляраў, які Беларусь разьлічвае атрымаць з Антыкрызіснага фонду Эўразэс, пойдзе "на праяданьне", лічыць былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
"Нам трэба сёньня стабілізаваць валютны рынак, а гэта значыць, што нам патрэбныя крэдыты на праяданьне", – сказаў Багданкевіч.
Кіраўнік Мінфіна Расеі Аляксей Кудрын 19 траўня ў Менску, тлумачачы ўмовы выдзяленьня Беларусі крэдыту, заявіў, што пазыковыя сродкі неабходна накіраваць на папаўненьне золатавалютных рэзэрваў.
"Мы ня хочам, каб гэтыя грошы траціліся. Большая частка іх павінна пасьля служыць павелічэньнем золатавалютных рэзэрваў. Дэфіцыт плацёжнага балянс павінен зьніжацца, а назапашаныя сродкі павінны стаць падстрахоўкай для будучыні", – адзначыў Кудрын.
Між тым, на думку Багданкевіча, "Расея і Кудрын разумеюць, што ў дадзены момант немагчыма хутка збалянсаваць гандаль". "Калі ў нас 2,5 млрд. даляраў перавышэньне імпарту над экспартам, з чаго залічаць у ЗВР? Трэба аплачваць імпарт. Таму грошы пойдуць у тую ж Расею на аплату пастаўляемага ёю газу, сыравіны, камплектуючых", - сказаў ён.
Пытаньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту будзе разглядацца 4 чэрвеня ў Кіеве на пасяджэньні Антыкрызіснага фонду Эўразэс. Багданкевіч мяркуе, што ў выпадку станоўчага рашэньня Беларусь атрымае крэдыт ужо ў чэрвені. "Банкі пераводзяць грошы вельмі хутка", – адзначыў ён.
Пры гэтым экспэрт падкрэсьлівае, што "ня трэба браць крэдыт, каб зрабіць больш прымальны курс рубля, яго неабходна ўсталяваць на базе попыту і прапановы".
У гэтай сувязі, па словах Багданкевіча, першай і неадкладнай мерай па стабілізацыі валютнага рынку павінна стаць адкрыцьцё альтэрнатыўнай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Неабходным крокам ён таксама лічыць зварот па крэдыты да МВФ.
Што тычыцца прыватызацыі (па разьліках Кудрына, у бягучым годзе Беларусі трэба атрымаць ад продажу актываў каля 3 млрд. даляраў), то, як лічыць экспэрт, "на фоне вартай жалю сытуацыі ў эканоміцы эфэктыўна прадаць актывы хутка не атрымаецца".
Экс-кіраўнік Нацбанку не адмаўляе, што прыватызацыю трэба праводзіць, "але лепш у гэты пэрыяд паспрабаваць павялічыць прыток прамых замежных інвэстыцый".