Упаўнаважаны Фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг асудзіў прысуды, вынесеныя ў Беларусі былым кандыдатам на прэзыдэнта, а таксама шэрагу апазыцыянэраў.
«Гэтыя прысуды не грунтуюцца на прынцыпах прававой дзяржавы, а выконваюць палітычную замову. Такім чынам, у Беларусі працягваецца непавага да прынцыпаў дэмакратыі, прававой дзяржавы, правоў чалавека. Рэжым Лукашэнкі гэтым усё больш ізалюе сябе ад Эўропы. Я патрабую скасаваньня ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсіяў у адносінах да крытыкаў рэжыму і незалежных СМІ. Усе палітвязьні павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Нямеччына будзе і надалей цьвёрда стаяць на баку тых, хто выступае за дэмакратыю і свабоду», — заявіў упаўнаважаны Фэдэральнага ўраду па правах чалавека Маркус Лёнінг.
У заяве падкрэсьліваецца, што асуджаныя кандыдаты на прэзыдэнта і ўдзельнікі Плошчы, «карыстаючыся сваімі правамі і свабодамі, пратэставалі разам зь дзясяткамі тысяч беларускіх грамадзянаў супраць таго, як праводзіліся выбары».