Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць Расеі выдзеліць Беларусі крэдыт на 6 мільярдаў даляраў экспэрты ацэньваюць як двухсэнсоўную. З аднаго боку, Лукашэнка гэта падае так, што Крэмль ледзь не з уласнай ініцыятывы хоча "навязаць" матэрыяльную дапамогу, якую ў Менску яшчэ думаюць, прымаць ці не. Зь іншага боку, тлумачэньні расейскіх чыноўнікаў даюць іншае бачаньне карціны — Расея дасьць грошы на ўмовах прыватызацыі шэрагу актываў для падтрыманьня плацёжнага балянсу. Фактычна гэта азначае пачатак распродажу найбольш значных прадпрыемстваў.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка кажа: па сутнасьці, для Беларусі настала тое, што так доўга спрабаваў адтэрмінаваць Аляксандар Лукашэнка — непазьбежнасьць распродажу "фамільнага срэбра":
"Ды тут зараз пайшоў вялізны перадзел! Справа ў тым, што калі краіны ўжо падпісалі пагадненьне аб Мытным саюзе ды іншых рэчах, то неадкладна павінна адбыцца так званая "гарызантальная інтэграцыя". Бо, у прынцыпе, з запускам Мытнай прасторы, Адзінай эканамічнай прасторы ідзе рэструктурызацыя патокаў грошай, патокаў сыравіны, нафты і г.д. І, як вынік, плюс да гэтага вялікая прыватызацыя "фамільнага срэбра". Таму пачынаюцца новыя гульні. Тым больш, зараз Расеі ніхто не перашкаджае. Галоўнае, што не перашкаджае Захад — цяпер ужо зусім. Захад тут хлябнуў такога, што далей няма куды. І ўвесь ранейшы імпэт як рукой зьняло".
Перадпродажныя ўмовы беларускім уладам могуць быць сфармуляваныя ўжо 19 траўня, калі ў Менску будзе знаходзіцца кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін. Паводле папярэдніх зьвестак, купля-продаж можа абысьціся Маскве ўвогуле малой крывёй. Згаданыя Лукашэнкам 3 мільярды даляраў стабілізацыйнага крэдыту цягам 2011—2013 гадоў паступяць у беларускі бюджэт з агульнай скарбонкі краін-удзельніц ЭўрАзЭС, астатнюю суму Менск разьлічвае атрымаць ад продажу стратэгічных аб'ектаў, уключна з газатранспартным прадпрыемствам "Белтрансгаз". Праўда, ці ўдасца ўгаварыць Маскву заплаціць менавіта столькі — пытаньне спрэчнае. Аднак, як кажа эканамічны аглядальнік Тацьцяна Манёнак, у выпадку з тым жа "Белтрансгазам" мэта расейцаў адназначная — поўны кантроль над газатранспартнай сыстэмай:
"Таму што мала атрымаць парытэт у сумесным прадпрыемстве. Да гэтага "Газпрам" ішоў апошнія гады, але пакуль што мае толькі парытэт, а не кантроль над прадпрыемствам. І вось можна зразумець, што час настаў. Магчыма, гэтае пытаньне і абмяркоўвалася за кулісамі, але падрабязнасьці невядомыя. Зразумела, што цяперашні этап для расейскай кампаніі — прамежкавы, бо, відавочна, самае галоўнае для іх — гэта кантроль. І зыходзячы з гэтага, гэта будзе весьціся ў рэчышчы перамоваў па коштах, па гарантыях паставак на нейкіх прымальных для Беларусі ўмовах. А паколькі гэтае пытаньне для Беларусі вельмі важнае, і гэта "Газпрам" таксама разумее, пабачым, як бліжэйшым часам будуць разгортвацца падзеі вакол менавіта гэтага пытаньня".
У ліку прамысловых гігантаў, якія аднымі зь першых могуць памяняць дзяржаўны статус на нейкі іншы, — Менскі аўтазавод. Напачатку траўня Менск наведвала дэлегацыя зь ліку заснавальнікаў і кіраўнікоў расейскага Камскага аўтазаводу ў Набярэжных Чаўнах, якія вылучылі свае прапановы наконт сумеснай працы. Аднак, на думку дырэктара Агенцтва дзелавых сувязяў Валянціна Лопана, наўрад ці ў дадзеным выпадку можна будзе гаварыць пра нейкае раўнапраўе:
"Тое, што КамАЗ кажа — маўляў, давайце памяняемся акцыямі — гэта, ведаеце, з сэрыі "як атрымаць завод бясплатна". Давайце паперкамі абмяняемся, але пры гэтым зразумела (і яны пра гэта самі заяўляюць, камазаўцы), што МАЗу нават блякуючага пакету ў КамАЗе не дастанецца. То бок ні на якія рашэньні ён уплываць ня зможа ў гэтым аб'яднаньні. Гэта значыць, што КамАЗ атрымае кантроль над актывамі МАЗу і будзе рабіць, што захоча. Зразумела, што раз гэта канкурэнт, то ён возьме з МАЗу ўсё, што яму неабходна. А яму патрэбна што? Кабіна і, пэўна, распрацоўкі па мастах. Бо ў КамАЗа дагэтуль няма цяжкога моста — пярэдняга ці задняга, МАЗ у гэтым пляне крыху больш прасунуты. Таму ён тэхналягічныя ўсе гэтыя рэчы, новыя распрацоўкі возьме, але што ён дасьць, калі нават грошы ня хоча даваць за акцыі? Таму гэта будзе паглынаньне, здушэньне. Таму безграшовыя схемы ўвогуле пазбаўленыя ўсялякага сэнсу. Дзеля чаго?".
Аляксандар Бухвостаў шмат гадоў адпрацаваў у машынабудаўнічай галіне і кажа, што некаторыя вытворчасьці ў Беларусі для расейскага боку ўяўляюць прынцыповую цікавасьць. Аднак закуліснасьць перамоваў у дадзеным выпадку можа дорага каштаваць шараговым працаўнікам, бо расейцы перасьледуюць выключна камэрцыйны інтарэс, які ня мае нічога супольнага з сацыяльнымі гарантыямі па-беларуску: завод працуе на страту, а грошы работнікам плацяць сур'ёзныя:
"Мы ж ня бачым усяго гэтага, усё адбываецца па-за ўвагай грамадзкасьці. Разумееце, ня кажуць рабочым, што зь імі зьбіраюцца зрабіць. Гэта вось я назіраю, як дзесьці на пачатку 1990-х нешта падобнае адбывалася ў Бразыліі. З той жа дакладнасьцю: свае вытворцы цалкам былі задушаныя транснацыянальнымі карпарацыямі. Таму якім чынам у нашым выпадку хочуць аб'яднаць — ці гэта поўнае зьліцьцё, ці гэта нейкая будзе структура, ці холдынг, ці СП — застаецца загадкай. Адзінае цешыць, што пакуль гэта ўсё больш падобна да заяваў пра нейкія намеры. Бо тэхналёгія аб'яднаньня, тэхналёгія зьліцьця актываў — гэта ж працэс досыць працяглы, складаны. Справа дакладна не аднаго дня".
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка кажа: па сутнасьці, для Беларусі настала тое, што так доўга спрабаваў адтэрмінаваць Аляксандар Лукашэнка — непазьбежнасьць распродажу "фамільнага срэбра":
"Ды тут зараз пайшоў вялізны перадзел! Справа ў тым, што калі краіны ўжо падпісалі пагадненьне аб Мытным саюзе ды іншых рэчах, то неадкладна павінна адбыцца так званая "гарызантальная інтэграцыя". Бо, у прынцыпе, з запускам Мытнай прасторы, Адзінай эканамічнай прасторы ідзе рэструктурызацыя патокаў грошай, патокаў сыравіны, нафты і г.д. І, як вынік, плюс да гэтага вялікая прыватызацыя "фамільнага срэбра". Таму пачынаюцца новыя гульні. Тым больш, зараз Расеі ніхто не перашкаджае. Галоўнае, што не перашкаджае Захад — цяпер ужо зусім. Захад тут хлябнуў такога, што далей няма куды. І ўвесь ранейшы імпэт як рукой зьняло".
Тут зараз пайшоў вялізны перадзел
Перадпродажныя ўмовы беларускім уладам могуць быць сфармуляваныя ўжо 19 траўня, калі ў Менску будзе знаходзіцца кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін. Паводле папярэдніх зьвестак, купля-продаж можа абысьціся Маскве ўвогуле малой крывёй. Згаданыя Лукашэнкам 3 мільярды даляраў стабілізацыйнага крэдыту цягам 2011—2013 гадоў паступяць у беларускі бюджэт з агульнай скарбонкі краін-удзельніц ЭўрАзЭС, астатнюю суму Менск разьлічвае атрымаць ад продажу стратэгічных аб'ектаў, уключна з газатранспартным прадпрыемствам "Белтрансгаз". Праўда, ці ўдасца ўгаварыць Маскву заплаціць менавіта столькі — пытаньне спрэчнае. Аднак, як кажа эканамічны аглядальнік Тацьцяна Манёнак, у выпадку з тым жа "Белтрансгазам" мэта расейцаў адназначная — поўны кантроль над газатранспартнай сыстэмай:
"Таму што мала атрымаць парытэт у сумесным прадпрыемстве. Да гэтага "Газпрам" ішоў апошнія гады, але пакуль што мае толькі парытэт, а не кантроль над прадпрыемствам. І вось можна зразумець, што час настаў. Магчыма, гэтае пытаньне і абмяркоўвалася за кулісамі, але падрабязнасьці невядомыя. Зразумела, што цяперашні этап для расейскай кампаніі — прамежкавы, бо, відавочна, самае галоўнае для іх — гэта кантроль. І зыходзячы з гэтага, гэта будзе весьціся ў рэчышчы перамоваў па коштах, па гарантыях паставак на нейкіх прымальных для Беларусі ўмовах. А паколькі гэтае пытаньне для Беларусі вельмі важнае, і гэта "Газпрам" таксама разумее, пабачым, як бліжэйшым часам будуць разгортвацца падзеі вакол менавіта гэтага пытаньня".
Цяперашні этап для расейскай кампаніі — прамежкавы, бо, відавочна, самае галоўнае для іх — гэта кантроль
"Тое, што КамАЗ кажа — маўляў, давайце памяняемся акцыямі — гэта, ведаеце, з сэрыі "як атрымаць завод бясплатна". Давайце паперкамі абмяняемся, але пры гэтым зразумела (і яны пра гэта самі заяўляюць, камазаўцы), што МАЗу нават блякуючага пакету ў КамАЗе не дастанецца. То бок ні на якія рашэньні ён уплываць ня зможа ў гэтым аб'яднаньні. Гэта значыць, што КамАЗ атрымае кантроль над актывамі МАЗу і будзе рабіць, што захоча. Зразумела, што раз гэта канкурэнт, то ён возьме з МАЗу ўсё, што яму неабходна. А яму патрэбна што? Кабіна і, пэўна, распрацоўкі па мастах. Бо ў КамАЗа дагэтуль няма цяжкога моста — пярэдняга ці задняга, МАЗ у гэтым пляне крыху больш прасунуты. Таму ён тэхналягічныя ўсе гэтыя рэчы, новыя распрацоўкі возьме, але што ён дасьць, калі нават грошы ня хоча даваць за акцыі? Таму гэта будзе паглынаньне, здушэньне. Таму безграшовыя схемы ўвогуле пазбаўленыя ўсялякага сэнсу. Дзеля чаго?".
Гэта будзе паглынаньне, здушэньне