Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус: «Праз два гады яшчэ невядома, хто будзе сядзець на лаве падсудных»


Дзьмітрый Вус
Дзьмітрый Вус
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску прагучала, чаму паказаньні Дзьмітрыя Вуса на сьледзтве адрозьніваюцца ад таго, што ён кажа ў судзе. Мікалай Статкевіч выказаў сваю вэрсію адносна арганізатара правакацый 19 сьнежня.

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус падчас допыту засяродзіўся на сваёй выбарчай праграме. Што даводзіў уладам і грамадзкасьці аб неабходнасьці зьмяніць выбарчы закон, які ў Беларусі падобны на той, што быў у Нямеччыне часоў Гітлера. Дзеля гэтага Вус праводзіў сустрэчы з выбарцамі разам зь Мікалаем Статкевічам. У выніку прыхільнікаў зьменаў станавілася болей, а вось ад уладаў водгукаў на заклікі не было. Менавіта гэта, паводле Вуса, падштурхнула яго выйсьці на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня.

Там ён выступіў з прамовай і зьбіраўся ісьці дамоў, але мітынгоўцы пайшлі на плошчу Незалежнасьці, і Вус далучыўся да шэсьця. «Каб выказаць пратэст супраць фальшывых выбараў», — наўпрост заявіў суду былы кандыдат на прэзыдэнта. Такім чынам, на плошчы Незалежнасьці Дзьмітрый Вус хоць няшмат — паводле яго, ня болей за 20 хвілінаў, але быў. Тут пракурор Чубкавец зачытаў пратакол першага допыту Вуса ў КДБ, дзе той казаў, што на плошчы Незалежнасьці ён ня быў зусім. Чаму разыходжаньні? Дзьмітрый Вус сказаў шчыра, чаму тады ён не сказаў праўды. У перапынку Вус паўтарыў гэта для «Свабоды»:

Сьледчы адразу ўсю інфармацыю даваў Лукашэнку наўпрост..
«Сьледчы адразу ўсю інфармацыю даваў Лукашэнку наўпрост. Паводле маіх зьвестак, Лукашэнка вырашаў, што далей рабіць. Я мог апынуцца ў турме, таму і не казаў. А калі мне далі падпіску аб нявыезьдзе, на другім допыце я распавёў, як было».

Адносна таго, што размовы Вуса са Статкевічам праслухоўваліся спэцслужбамі, Вус мае намер хадайнічаць аб прыцягненьні сьледчых да адказнасьці. «Яшчэ невядома хто праз два гады можа апынуцца на лаве падсудных», — сказаў на гэты конт Дзьмітрый Вус. Судзьдзя Людміла Грачова успрыняла рэпліку абвінавачанага на свой адрас. Узьнік напружаны момант:

Вус: «Я ня суд маю на ўвазе, я напісаў пракурору…»

Судзьдзя: «Яшчэ раз скажыце, дык хто можа сесьці?»

Вус: «Сьледчы».

Судзьдзя: «Сьледчы? Дзякуй».


Пасьля дапыталі Мікалая Статкевіча. Палітык прызнаў, што заклікаў на плошчу і тлумачыў, што толькі пад ціскам народу ўлада пагадзіцца праводзіць сумленныя выбары. Паводле Статкевіча, гэта ўлада правакавала мітынгоўцаў на беспарадкі і ў выніку ёй удалося справакаваць некалькі дзясяткаў чалавек на дробнае хуліганства. Але Статкевіч быў супраць ужываньня сілы і заклікаў да перамоваў. Арганізацыю масавых беспарадкаў былы кандыдат цалкам абверг.

«Даруйце, дзе гэтыя мае баевікі, дзе, як казаў Астап Бэндар, мае адданыя нукеры, якіх я нібыта павеў, правакаваў і гэтак далей? Вось гэтыя хлопцы, якіх я нават ня ведаю? Дык іх нахапалі яўна выпадкова. Таму і спатрэбіліся рэчавыя доказы у выглядзе арматуры, бутэлек і дымавых шашак, каб даказаць тыя беспарадкі».

Прадметы, якія сьледзтва называе доказамі, паводле Статкевіча, былі накіданы на плошчу пасьля разгону. Усёй апэрацыяй кіраваў адзін з кандыдатаў, які пазьней сказаў, што за ўсім назіраў па тэлевізары. Імя гэтага чалавека Статкевіч не назваў, але сказаў, што ведаў адразу, што той яму адпомсьціць.

Маладафронтавец Мікалай Дземідзенка падзяліўся сваімі назіраньнямі з суду:

«Тое, што Статкевічу ва ўсім гэтым спэктаклі спрабуюць навесіць галоўную ролю — гэта ня дзіўна. Ён найбольш рашуча выказваўся. Безумоўна, яму будуць патрабаваць найбольшы тэрмін, прысуд яму будзе найбольш жорсткім».

Назіральнік Казьлюк пра працэс над Вусам і іншымі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:51 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG