Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Славянскім базары» пройдзе фэст беларусаў сьвету


У першыя дні XX Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» заплянаваны новы культурніцкі праект. 8-9 ліпеня ўпершыню будзе праведзены «Фэстываль мастацтваў беларусаў сьвету».

Паводле міністэрства культуры, фэстывальныя імпрэзы пройдуць ня толькі ў Віцебску, але і ў Менску, а да ўдзелу запрошаныя грамадзкія арганізацыі беларусаў Грузіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Эстоніі.

У праграме фэстывалю — канцэрты беларускай фальклёрнай і сучаснай музыкі, выставы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотавыставы, творчыя сустрэчы зь беларускімі пісьменнікамі і паэтамі замежжа.

Таксама плянуецца ўзнагароджаньне прадстаўнікоў беларускіх аб’яднаньняў замежжа за ўнёсак у захаваньне, разьвіцьцё і папулярызацыю беларускай культуры і мовы ў краінах пражываньня. У адзін з фэстывальных дзён таксама пройдзе другое пасяджэньне кансультацыйнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, на якім абмяркуюць пытаньні пашырэньня ўдзелу прадстаўнікоў дыяспары ў культурным жыцьці Беларусі.

Гала-канцэрт першага «Фэстывалю мастацтваў беларусаў сьвету» пройдзе 9 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG