У Кастрычніцкім судзе скончыўся працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Дзьмітрыем Драздом, беспартыйным Андрэем Пратасенем і так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам.
Суды за Плошчу
• Дземідзенка: «Нашы сябры выйдуць на волю раней…»
• Алена Танкачова: Прысуд надзвычай жорсткі
• Івашкевіч: «Беларусь усё глыбей заганяюць у яму»
• Ухналёў: «А з восені пачнецца гандаль»
• Уладзімер Лабковіч: Мы маем справу выключна з палітычнай расправай
• Валянцін Стэфановіч: мы прызнаем асуджаных палітвязьнямі
• Фралоў: «На самым версе ўладнай вэртыкалі ёсьць адчуваньне сур’ёзнай небясьпекі»
17.10 Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму,
маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады;
сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады;
беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады;
Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады.
11.15 У судзе абвешчаны перапынак да 17.00. Пасьля перапынку будуць абвешчаныя прысуды.
11.13 Выступае Кіркевіч. Кажа, што ягоная партыйная пазыцыя не павінна паўплываць на прысуд. Кажа, што верыць у правільнае рашэньне суду.
11.10 Апошняе слова Вінаградава. Масавых беспарадкаў не было. Не было падпалаў, рабункаў, пагромаў.
Вяртаецца да артыкула 370 — ён нарадзіўся пад іншай сымболікай… Узгадвае зьніклых канкурэнтаў дзейнага прэзыдэнта.
Заля аплядзіруе Вінаградаву. Судзьдзя робіць заўвагу.
11.05 Сваё апошняе слова Хамічэнка чытае з паперы.
Быў п’яны. На плошчы апынуўся выпадкова. Ён не такі, як усе. Гатовы працаваць. Каго толькі зь яго не рабілі — і чэкіста, і «навушніка».
10.50 — 11.07 З апошнім словам выступае Зьміцер Дрозд. Параўноўвае сытуацыю ў краіне з 1938 годам. Судзьдзя перабівае — гаварыць трэба па сутнасьці справы. Ен усё адно працягвае пра сталінскія рэпрэсіі.
Лічыць вялікай памылкай, што вярнуўся з Расеі на радзіму. Выбары 2006-га лічыць сфальшаванымі. Парушэньні былі падчас выбараў 2010-га году. «У нас была падстава выйсьці на Плошчу».
Сьледчы казаў Дразду: прызнаеш віну — атрымаеш 3 гады, не прызнаеш — 3,5 года. Ён ужо атрымаў за сваю віну напоўніцу.
Адседзеў 4 месяцы з 24 чалавекамі ў камэры. Камэра зараз на каранціне, бо ў некага знайшлі сухоты. Голос Дразда зрываецца.
«Я хачу жыць і працаваць для Беларусі».
Жорстка крытыкуе ўладу. Кажа пра хлусьню.
Людзі былі настроеныя мірна, пакуль іх не пачалі лупіць дубінкамі. Кажа пра жорсткасьць спэцназу міліцыі.
Лічыць, што здзейсьніў неправавы ўчынак. Але ягоныя дзеяньні ня цягнуць на 3,5 года зьняволеньня.
10.45 Выступае адвакатка Паўла Вінаградава. Распавядае пра ўдзел Вінаградава ў кампаніі «Гавары праўду!».
10.00 — 10.44 Працэс пачаўся. Выступае адвакат Алеся Кіркевіча Алена Пугачова. Кажа, што падчас падрыхтоўкі вывучала псыхалёгію натоўпу. «Натоўп — гэта стыхія».
Канкрэтна аналізуе паводзіны натоўпу 19 сьнежня. Адзначае мірны, нават сьвяточны настрой тых, хто прыйшоў на плошчу.
«Мой падабаронны — малады чалавек, які характарызуецца станоўча, цікавіцца гісторыяй, краязнаўствам».
«Першыя пашкоджаньні дзьвярэй учынілі літаральна 2-3 чалавекі. Кіркевіч стаяў каля касьцёла». Крытыкуе відэазапісы, называе іх нарэзкай і мантажом. Кажа, што кампаноўка сюжэтаў праводзілася суб’ектыўна. Падабаронны не наносіў удараў, а толькі адзін раз абапёрся на агароджу.
Кіркевіча ля дзьвярэй на ніводным кадры няма. Маёмасьць ён не зьнішчаў. Сьледчы праявіў фантазію, апісваючы дзеяньні Кіркевіча. Не было актыўных дзеяньняў падабароннага.
У пратаколе — адны меркаваньні і здагадкі, а гэта недапушчальна. Падрабязна аналізуе артыкул 293. Узгадвае тэракт у мэтро. Параўноўвае дзеяньні і іх наступствы. Лічыць масавыя беспарадкі непацьверджанымі.
Падрабязна спыняецца на абвінавачаньнях у збройным супраціве. Нідзе на кадрах няма ломаў, рыдлёвак і арматуры. Дзіўна, што плошчу аглядалі некалькі разоў і пасьля абеду наступнага дня.
Няма збройнага супраціву, лічыць адвакат. Таксама аналізуе панятак «пагромы». Іх таксама не было.
Пачала разьбіраць панятак «гвалт над асобай». Былі асобныя ўспышкі незадаволенасьці. Падпалаў таксама не было.
Нязгодная з абвінаваўцам, які казаў, што абарона не разумее сутнасьці абвінавачаньняў. Лічыць, што pанейшыя прысуды нельга далучаць да гэтай справы. Там была папярэдняя змова іншых асобаў. А тут ніякай змовы не было.
У дачыненьні да Кіркевіча няма ніякіх доказаў віны. Просіць апраўдаць Кіркевіча.
Падкрэсьлівае надзвычай высокую грамадзкую цікавасьць да гэтай справы.
Канстатуе, што падабаронны ня мог рэалізаваць сваё права на абарону — адваката да яго не дапускалі.
4 траўня судовае паседжаньне доўжылася амаль да восьмай гадзіны вечара. У судовых спрэчках выступілі дзяржаўны абвінаваўца Бароўскі і тры адвакаткі. Абвінаваўца настойваў на тым, што на плошчы былі масавыя беспарадкі. Ён запатрабаваў беспартыйнага праграміста Андрэя Пратасеню і беспрацоўнага Ўладзімера Хамічэнку асудзіць на 3 гады пазбаўленьня волі, прадстаўніка «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Дразда — на 3,5 года, актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава і маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады пазбаўленьня волі.
Вінаградава, Хамічэнку, Дразда, Кіркевіча і Пратасеню абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам Пратасенем. Першы дзень
Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам Пратасенем. Другі дзень
Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам, Пратасенем. Трэці дзень
Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам, Пратасенем. Чацьвёрты дзень
Суды за Плошчу
Рэакцыі на прысуд

Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў
Нарадзіўся 24 красавіка 1988 года ў Менску. Скончыў прафэсійна-тэхнічны ліцэй № 4. Вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Менскага педагагічнага ўнівэрсытэту.
Быў актывістам кампаніі «Эўрапейская Беларусь». За палітычную дзейнасьць затрымліваўся міліцыяй. У 2008 годзе зьяўляўся фігурантам «справы 14-ці» па артыкуле 342 крымінальнага кодэксу, якая была заведзеная за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года. Асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы. Праз год амніставаны.
Апошнім часам быў актывістам кампаніі «Гавары праўду», сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011 года. Яму прад’яўлена абвінавачаньне па частках 1 і 2 артыкула 293 крымінальнага кодэксу (арганізацыя і ўдел у масавых беспарадках). Утрымліваецца пад вартай ў СІЗА № 1 Менска па вуліцы Валадарскага, 2.

Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч
Намесьнік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Яму 21 год. Нарадзіўся ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэта, аднак вырашыў адкласьці вучобу дзеля палітычнай дзейнасьці.
Арыштаваны 28 студзеня пасьля ператрусу ў яго на кватэры і допыту ў Гарадзенскім КДБ па справе аб масавых беспарадках. Адвезены ў Менск і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкула 293 крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Андрэй Пратасеня
Андрэй Пратасеня
Нарадзіўся 12 сьнежня 1981 года. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэту. Працаваў праграмістам. Сябра АГП.
Быў валантэрам у агітацыйнай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Затрыманы 9 лютага 2011 года. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса – “актыўны ўдзел у масавых беспарадках”. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.

Дзьмітрый Дрозд
Дзьмітрый Дрозд
Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 году. Працаваў фатографам, захапляўся навукай, дасьледаваў архівы.
Палітыкай не займаўся.
У 2010 годзе выйшла яго вялікая праца — кніга «Землеўладальнікі Менскай губерні 1861-1900».
Пад час выбарчай кампаніі 2010 года быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня адбыў 10-суткавы арышт. 1 лютага 2011 года быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па часты 2 артыкула 293 крымінальнага кодэксу. Прад’яўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.