Цыганкоў: «Беларускае кіраўніцтва ўжо абвясьціла пра гатоўнасьць выставіць на таргі акцыі „Белтрансгазу“. На пачатку красавіка дырэктар Фонду дзяржмаёмасьці Дзяржкамітэту па маёмасьці Натальля Жарнасек заявіла, што гаворка ідзе аб продажы „часткі долі дзяржавы“. Палова акцый Белтрансгазу ад 2010 году знаходзіцца ва ўласнасьці „Газпрому“. Ці будзе карыснай альбо, наадварот, небясьпечнай для беларускай эканомікі сытуацыя, калі ўвесь „Белтрансгаз“ апынецца ў руках „Газпрому“?»
Манёнак: «Пакуль гэтае пытаньне можна назваць рытарычным. Нагадаю, восеньню мінулага году Аляксандар Лукашэнка казаў — калі ласка, купляйце астатні пакет акцыяў «Белтрансгазу», але пры ўмове, што цэны на газ для Беларусі будуць такія самыя, як у Расеі. Здаецца, на сёньня гэта амаль неверагодна.
Тым ня менш гэта галоўная мэта для беларускага боку — атрымаць расейскія цэны на газ. Пакуль, нагадаю, яны адрозьніваюцца больш як у два разы. Відавочна, што беларуская прадукцыя робіцца неканкурэнтаздольнай у рамках Мытнага саюзу. Таму Менск вельмі жорстка будзе настойваць на збліжэньні цэнаў на газ, выстаўляючы гэта ў якасьці ўмовы продажу «Белтрансгазу».
Цыганкоў: «Часам інвэстыцыйная значнасьць нейкага аб’екта, аб’екта нерухомасьці можа значна мяняцца ў залежнасьці ад сытуацыі і абставінаў. Калі Расея пабудуе газаправод па дне Балтыйскага мора „Паўночная плынь“, то, паводле многіх адмыслоўцаў, каштоўнасьць „Белтрансгазу“ ўпадзе. Ці вы згодныя з такой ацэнкай?»
Манёнак: «Так, відавочна. Ужо ў траўні, як меркавалася, тэхнічны газ меўся пайсьці па новым газаправодзе. Але гэта было адкладзена і, здаецца, адбудзецца летам.
Сапраўды, калі „Паўночная плынь“ будзе пабудаваная, будзе новы калідор пастаўкі расейскага прыроднага газу ў Эўропу, то козыры, якія мела Беларусь у торгу за падвышэньне кошту транзыту, страчваюць сваю сілу».
Цыганкоў: «А калі „Газпром“ робіцца ўласьнікам „Белтрансгазу“, то хто будзе атрымліваць прыбытак за транзыт?»
Манёнак: «Беларуская транспартная сыстэма ўжо будзе знаходзіцца ва ўласнасьці „Газпрому“, таму прыбытак будзе атрымліваць расейская кампанія, бо яна будзе эксплюатаваць газаправод».
Цыганкоў: «Падсумоўваючы — ваша ацэнка і прагноз: ці пойдзе беларускі бок на продаж „Белтрансгазу“?»
Манёнак: «Трэба разумець, што Расея сьпяшацца з купляй „Белтрансгазу“ ня будзе. Выдатна разумеючы, што калі будзе ажыцьцёўлены праект „Паўночная плынь“, то кошт беларускай газатранспартнай сыстэмы значна зьнізіцца. Таму сьпяшацца Расея ня будзе. Сьпяшацца трэба беларускаму боку, каб атрымаць нейкія льготы і гарантыі наконт цаны газу».

Калі будзе ажыцьцёўлены праект „Паўночная плынь“, то кошт беларускай газатранспартнай сыстэмы значна зьнізіцца. Таму сьпяшацца Расея ня будзе.