Арганізатары сьвяткаваньняў заявілі, што Дзень Волі ў Менску пройдзе пад знакам салідарнасьці з палітвязьнямі. Аднак згоды адносна месца збору і формы сьвяткаваньня яны не знайшлі. Адны зьбіраюцца адзначыць 25 сакавіка ў Менску ў сквэры імя Янкі Купалы, іншыя -- на плошчы Якуба Коласа.
Сябры аргкамітэту для сьвяткаваньня 25 сакавіка ад Партыі БНФ, БХД, руху салідарнасьці "Разам" і кампаніі "Гавары праўду" на апошнім пасяджэньні вырашылі кардынальна памяняць фармат акцыі. Замест збору на плошчы Якуба Коласа і шэсьця да сквэру імя Янкі Купалы, якія не дазволіў Менгарвыканкамам, вырашылі абмежавацца ўскладаньнем кветак да помніка Янку Купалу.
Прадстаўнікі моладзевых арганізацый – “Маладога фронту” і “Эўрапейскай Беларусі” – заявілі, што, як і было абвешчана раней, яны зьбяруцца на плошчы Якуба Коласа і адтуль рушаць да помніка Янку Купалу. Аднак ініцыятары абедзьвюх акцыяў адмовіліся ісьці на плошчу Бангалор, дзе ўлады дазволілі правесьці мітынг.
Паводле кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, асноўны лёзунг сёлетняга Дня Волі – вызваленьне палітвязьняў – ужо прадэкляраваны, незалежна ад таго, што сьвяткаваньне будзе адбывацца ў розных месцах Менску і па ўсёй Беларусі: "Людзі, якія будуць прыходзіць, будуць прыходзіць не толькі дзеля таго, каб адзначыць гэтыя ўгодкі. Яны будуць прыходзіць і дзеля таго, каб выказаць пратэст, катэгарычную нязгоду з тым, што людзі знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах. Пра гэта ведаюць і патэнцыйныя ўдзельнікі, і беларускае грамадзтва".
Прадстаўнікі “Маладога фронту” і “Эўрапейскай Беларусі” заклікалі 25 сакавіка а 18 гадзіне сабрацца на плошчы Якуба Коласа. Актывіст Маладога фронту Мікола адзначыў: "Мы разумеем, што цяпер у грамадзтве пануюць такія настроі, калі ня ўсе сьвядома пойдуць на такія небясьпечныя акцыі. Ёсьць людзі, якія баяцца, і на такія акцыі ня пойдуць. Мы заклікаем людзей, якія не баяцца, хочуць выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі і нязгоду з гэтай уладай, выйсьці на плошчу Якуба Коласа. Да нас далучаецца таксама "Эўрапейская Беларусь".
Марголін сказаў, што АГП падтрымала рашэньне аргкамітэту ўскласьці кветкі. Ён лічыць, што ў цяперашніх умовах заклікаць людзей на несанкцыянаваную акцыю ня вельмі гуманна, бо вядома, чым гэта можа скончыцца. Паводле Марголіна, можна было б зьбірацца і на плошчы Бангалор, але гэта не падрыхтавана: "Я ня бачу нейкіх магчымасьцяў спалучыць ускладаньне кветак і тэму вызваленьня палітвязьняў. Гэта можна было б зрабіць на мітынгу. І тут таксама ўсплывае тэма плошчы Бангалор, бо калі б гэта была рэзалюцыя некалькіх тысяч грамадзянаў, гэта для ўсіх мела б большую вагу. На жаль, на гэтую дату такой магчымасьці няма".
Прадстаўнік рух салідарнасьці "Разам" Алесь Макаеў лічыць, што гэта будзе "ня толькі ўскладаньне кветак": "Там будзе нацыянальная сымболіка, прамовы, будуць запалены зьнічкі, партрэты палітвязьняў. Добра, што будзе акцыя і на Якуба Коласа. Я не лічу гэта сутыкненьнем у апазыцыі, як нас спрабуюць раскалоць".
Некаторыя актывісты зьбіраюцца ўзяць удзел у дзьвюх акцыях – і на плошчы Якуба Коласа, і ў сквэры Янкі Купалы.