У судзе над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным абвешчаны перапынак да 15:30. Журналіста вінавацяць у хуліганстве.
Паводле аршанскага праваабаронцы Васіля Леўчанкава, якому ўдалося трапіць на судовы працэс, расейскаму журналісту далі адваката.
Міліцыянты з аршанскай транспартнай міліцыі, якія выступаюць у якасьці сьведкаў, паказалі, што затрыманьне журналіста адбылося паводле апэратыўнай інфармацыі: нібыта Аляксандар Лашманкін перавозіў амфэтамін. Падчас затрыманьня, цьвердзяць міліцыянты, журналіст пачаў нецэнзурна лаяцца, што і стала прычынай судовага разбору.
Судзьдзя аршанскага суду Іна Кохава абвясьціла перапынак да 15:30.
Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што сапраўдная прычына затрыманьня Аляксандра Лашманкіна палягае ў тым, што ён кіраваўся ў Менск напярэдадні Дня волі 25 сакавіка.
У ноч на 24 сакавіка аршанская транспартная міліцыя зьняла Аляксандра Лашманкіна зь цягніка Чалябінск-Берасьце.