Аляксандар Лукашэнка ня мае намеру весьці дыялёг з Захадам і папракае заходніх палітыкаў у непрыстойнасьці. Ён заявіў, што эўрапейскія і амэрыканскія палітыкі — «непарадачныя людзі»: гавораць адно, а думаюць іншае».
Ён нагадаў, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь наведалі міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы: «Размаўлялі, вялі мірную гутарку… Але яны прыехалі, і цяпер я дакладна ведаю, чаму — трэба было мяне «ўбаюкаць».
Апроч таго, па словах Лукашэнкі, напярэдадні выбараў з Захаду прыйшла «фальшыўка» пра наяўнасьць у яго ці то 6 мільярдаў, ці то 11 мільярдаў даляраў скрадзеных грошай. «Як можна ў Беларусі скрасьці 11 мільярдаў? — зьдзіўляўся Лукашэнка. — Нядаўна часопіс „Форбс“ апублікаваў рэйтынг мільярдэраў. Чаму мяне там няма з маімі 11 мільярдамі?»
Беларускі кіраўнік супакоіў усходніх суседзяў: дарэмна хтосьці ў Расеі падумаў, што ён фліртуе з Захадам: «Я ж разумею, што на Захадзе нікому не патрэбны — я для іх ідэалягічна чужы чалавек, я не магу іх песьні сьпяваць». Лукашэнка падкрэсьліў, што ніхто ня здолее павярнуць Беларусь сьпінай да Расеі.