Падчас сустрэчы з рэдактарамі расейскіх СМІ Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Менск дзеля ўдзелу ў акцыі апазыцыі 19 сьнежня прыбылі дзьве групы расейцаў. Абедзьве паслаў, як сьцьвярджае Лукашэнка, Барыс Нямцоў (сустаршыня расейскага руху «Салідарнасьць»).
Усяго, словамі кіраўніка Беларусі, — 12 чалавек. Двое засталіся — Арцём Брэўс і Іван Гапонаў: «Камэры відэаназіраньня зафіксавалі, чым яны там займаліся».
Лукашэнка выказаў меркаваньне, што калі грамадзянаў Беларусі, Украіны і Польшчы асудзілі (насамрэч прадстаўнікоў Украіны і Польшчы сярод асуджаных не было — РС), то, маўляў, чаму трэба інакш ставіцца да расейцаў? І яны пайшлі праз суд — «як у любой дэмакратычнай дзяржаве». Пры гэтым Лукашэнка заўважыў, што «нам у турме яны абсалютна не патрэбныя».