Брусэль плянуе папоўніць сьпісы неўязных у Эўразьвяз амаль двума дзесяткамі беларускіх судзьдзяў і пракурораў, якія датычныя да спраў супраць прадстаўнікоў апазыцыі, а таксама кіраўнікамі ВНУ, якія адлічваюць студэнтаў за палітычную актыўнасьць. Рашэньне пашырыць сьпіс можа быць прынятае ўжо 21 сакавіка, падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Меркаваньні экспэртаў.
Наколькі эфэктыўныя візавыя абмежаваньні? Ці стане адчувальным пакараньне такога кшталту для асобных юрыстаў ці кіраўнікоў навучальных устаноў? Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў лічыць такія захады збольшага дэманстрацыяй стаўленьня Эўразьвязу найперш да прававой сыстэмы Беларусі:
"Канечне, можна сказаць, што судзьдзі, якія выносяць прысуды ў адносінах да абазначанай катэгорыі асобаў, у значнай ступені сябе скампрамэтавалі. Перадусім тым, што не забясьпечваюць поўнай аб'ектыўнасьці і незалежнасьці ў вырашэньні дадзеных пытаньняў. Таму тут рашэньне ў большай ступені прымаюцца палітычныя, чым юрыдычныя. Але, на мой погляд, падставы для гэтага, у прынцыпе, ёсьць. Калі, натуральна, па выніках судовага разьбіральніцтва можна гаварыць аб ангажаванасьці гэтых судзьдзяў".
Карэспандэнт: "Ці ёсьць сэнс пашыраць гэты сьпіс за кошт іншых асобаў?"
"Мне ўяўляецца, што гэта ня мае прынцыпова вялікага значэньня. Паколькі выяжджаюць гэтыя работнікі судоў ці не выяжджаюць у эўрапейскія краіны – рэч адносная. На справе гэта досыць рэдка здараецца. Тым больш, што можна наведваць іншыя месцы. Таму гэта, на мой погляд, не прынцыповае рашэньне. Яно мае, магчыма, больш такі папулісцкі характар, разьлічаны на тое, каб паказаць сваё стаўленьне да падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі. І ў тым ліку – да цяперашняга беларускага правасудзьдзя. Гэта своеасаблівая ацэнка Эўропы ў адносінах да нашай рэчаіснасьці, у тым ліку прававой. Тут больш прысутнічаюць маральныя аспэкты".
Былы дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Павал Знавец перакананы, што санкцыі, якія зараз порцыямі адпускае Эўразьвяз, занадта малыя, каб разважаць пра іх эфэктыўнасьць. На яго думку, у сьпісе неўязных мусяць значыцца тысячы адказных за рэпрэсіі, якія пануюць ў Беларусі:
"Калі гаворка пра візавыя санкцыя – то як мінімум для тысячы чыноўнікаў. Ад кіраўнікоў аддзелаў адміністрацыяў і міністэрстваў да дэпутатаў і саміх міністраў. Усіх зрабіць неўязнымі, толькі такім чынам можна нечага дамагчыся, вось тады гэта будзе дзейнічаць. А так езьдзяць, атрымліваюць ў капэртах камандзіровачныя -- усе задаволеныя. Пляваць ім з высокай вежы на ўсё. І кпяць яшчэ зь Някляева, з Саньнікава, зь яго жонкі, зь дзіцёнка малога. Вычварэнства, пачварства. Гэта з шарэгу -- "маем тое, што маем". Тое, што ў сваім не такім даўнім лісьце напісаў Зянон Пазьняк, адразу трэба было зрабіць, не чакаючы брутальнай разьвязкі. Але і зараз яшчэ ня позна. Пабачым, як насамрэч на ўсё гэта адрэагуюць. Мне ўсё ж здаецца -- ніяк".
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч трымаецца адназначнага гледзішча. На яго думку, чаканьні таго, што нехта за беларусаў вырашыць усе іхныя праблемы, марныя. Па яго словах, намеры "перавыхаваць" дыктатарскія рэжымы заканчваюцца альбо "пшыкам", альбо сілавым умяшальніцтвам:
"Апошнія прыклады ціску міжнароднай супольнасьці на дыктатарскія рэжымы ўсе ведаюць: гэта -- Сэрбія і гэта -- Ірак. Ніякімі санкцыямі дамагчыся зьмены гэтых рэжымаў не ўдалося, і калі яны даходзілі проста да апошняй мяжы, даводзілася дзейнічаць нецывілізаванымі сродкамі – так, як у ХІХ стагодзьдзі і раней. То бок, ужываць зброю. У гэтым сэнсе санкцыі і тыя, хто выступае за санкцыі, гэта яны робяць ад бясьсільля, ад недахопу фантазіі і ўяўленьня пра тое, што мы можам і павінны рабіць у самой краіне. Гэта спадзеў на нейкіх дзядзькаў звонку – з Эўропы там ці міжнароднай супольнасьці, якія за нас вырашаць нашы праблемы. Мне б не хацелася, каб беларусы спадзяваліся толькі на зьнешнія сілы замест таго, каб назапашваць свае і рабіць тое, што патрэбна, сваімі рукамі".
Брусэльскія крыніцы схіляюцца да думкі, што магчымасьць прыняцьця эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі малаверагодная. Але пры гэтым разглядаецца магчымасьць увядзеньня санкцый супраць кампаніяў, якія ўскосна датычныя да гвалту над апанэнтамі ўладаў. Прыкладам, фірмы, якія вырабляюць прылады для падаўленьня апазыцыйных акцый. У такім выпадку пад такія санкцыі можа патрапіць і Менскі аўтазавод, які распрацаваў і актыўна задзейнічае так званыя аўтазакі – фургоны для перавозкі затрыманых.