Уладзіміра Качагура выклікалі ў КДБ Беларусі пасьля таго, як ён адмовіўся даваць паказаньні чэкістам у Наваградку, паколькі тыя забаранялі пры гэтым прысутнічаць ягонай даверанай асобе.
10 сакавіка ён прабыў у сьледчага шэсьць гадзін і павінен зьявіцца яшчэ і сёньня. Ягоная жонка – Тацяна пачала турбавацца і нават тэлефанавала ў Менск, у КДБ, каб спраўдзіць: чаму мужа столькі часу трымаюць у сьледчага?
Са слоў Уладзімера Качагура, як ні дзіўна, найменш гаварылі са сьледчым пра Плошчу, амаль увесь час гутарылі пра Бога. Але найболей яго зьдзівіла дасьведчанасьць чэкістаў пра ўсіх і пра ўсё.
Качагур: “Хаваць ад іх нешта бессэнсоўна, яны нават сказалі мне, у якія мы карты гулялі і хто выйграў. Яны ведаюць абсалютна ўсё і пра тое, хто там дзьверы разьбіў таксама. А ў мяне ў асноўным пыталіся пра Насту Палажанку – ці ведаю я яе? Я сказаў, што ведаю, ня стаў гэтага хаваць”.
Са слоў Качагура, сьледчы нават паказаў яму відэа з Плошчы, на якім добра быў бачны сам Качагур, але на гэтым акцэнт не рабіўся. Ніякага ціску, зь яго слоў, не аказвалася, наадварот, размова вялася прыстойна.
Сёньня ў КДБ выклікана яшчэ адна актывістка БХД з Наваградка Дар’я Бахар, на суботу -- Сяргей Воўчак, на панядзелак -- Юрась Казак.
Раней іх тройчы выклікаліся ў праваахоўныя органы з мэтай дапытаць іх у справе падзеяў 19 сьнежня на Плошчы, але не зьяўляліся туды. Пазьней судом Наваградзкага раёна былі асуджаныя за гэта на 200 тысяч рублёў штрафу.
А яшчэ пазьней яны адмовіліся даваць паказаньні сьледчым Наваградзкай управы КДБ у гэтай жа справе без прысутнасьці пры гэтым іх давераных асобаў. Актывісты заяўлялі сьледчым, што такое права ім гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Вось што сказала нашаму радыё Дар’я Бахар пасьля таго, як даведалася, што Уладзімер Качагура прабыў у КДБ аж шэсьць гадзінаў.
Бахар: “Я нічога не баюся, адзінае думаю, каб захоўвацца годна перад сабой і перад Богам”.